wd wp Пошук:

Давід Рыгоравіч Сімановіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сімановіч. Давід Рыгоравіч Сімано́віч[1] (26 чэрвеня 1932, Нароўля, Гомельская вобласць — 9 мая 2014, Віцебск) — беларускі паэт, перакладчык, сцэнарыст.

Паходжанне і сям’я

Яўрэй. Нарадзіўся 26 чэрвеня 1932 г. у Нароўлі ў сям’і лесанарыхтоўшчыка Гірша Маісеевіча Сімановіча і яго жонкі Годы Давідаўны, правізара аптэкі ў мястэчку Нароўля. Дзед Давіда Сімановіча — яўрэй Давід Гарадзецкі, купец 3-й гільдыі, пахаваны на яўрэйскіх могілках у Нароўлі.

Адукацыя

Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1955).

Працоўная дзейнасць

Працаваў настаўнікам у сельскай школе (1955—1959), быў супрацоўнікам газ. «Віцебскі рабочы» (1959—1961) і віцебскага тэлерадыёкамітэта (1961—1971), кіраўніком Віцебскага літаратурнага аб’яднання (1971—1980). Жыў у Віцебску.

Творчасць

Дэбютаваў як паэт у 1948 годзе: газета «Зорка». Пісаў па-руску. Аўтар кніг вершаў: Вясновая казка. Мінск, 1959; Чароўны луг. Мінск, 1959; Чэрвень-рака. Мінск, 1962; Раўнадзенства. Мінск, 1966; Зялёны конік. Мінск, 1968; Хвіліны. Мінск, 1969; Станцыя трывогі і любові. Мінск, 1972; Ліст табе. Мінск, 1975; Сустрэчныя цягнікі. Мінск, 1978; Сілуэты дзён. Мінск, 1981; Сонечны хмель. Мінск, 1982; Скрозь далячынь часу. Мінск, 1984; Верасень. Мінск, 1990; Выбранае. Мінск, 1995; Маю гонар належаць. Віцебск, «Заходняя Дзвіна», 1999. Выпусціў таксама кн. прозы: Падарожная Аляксандра Пушкіна. Нарысы. Мінск, 1977; Скрозь далячынь часоў. Нарысы. Мінск, 1984. Склаў і адрэдагаваў «Шагалаўскі зборнік» (Віцебск, 1996).

Творы Сімановіча перакладзены на беларускую, балгарскую, грузінскую, ідыш, латышскую, літоўскую, нямецкую і чэшскую мовы. Член Саюза пісьменнікаў СССР (1960), Міжнароднага ПЭН-клуба. Быў старшынёй Пушкінскага (1989) і Шагалаўскага камітэтаў (1991).

Зноскі

  1. БелЭн, 2002

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты Беларусі Катэгорыя·Паэты СССР Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя·Перакладчыкі СССР Катэгорыя·Перакладчыкі з ідыш
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be