wd wp Пошук:

Даўлетмамед Азадзі

Даўлетмамед Азадзі[1] (туркм.: Döwletmämmet Azady; каля 1700, у раёне Кара-Кала, Туркменістан — 1760?) — туркменскі паэт і вучоны. Бацька Махтумкулі.

Біяграфія

Прыхільнік містычнай плыні ў ісламе — суфізму. Займаўся тэорыяй верша. Асноўны твор — дыдактычная паэма «Пропаведзь Азадзі» («Вагзі-Азад») — разважанні пра справядлівага правіцеля, маральна-этычныя нормы паводзін, развіццё гандлю і земляробства. Мова паэмы архаічная, насычаная араба-персідскімі элементамі.

Зноскі

  1. Паэзія Усходу: тонкая справа перакладу

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты Ірана Катэгорыя·Паэты Туркменістана Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be