wd wp Пошук:

Махтумкулі

Махтумкулі́ (каля 1733, с. Хаджы-гаўшан Балканскай вобл., Туркменістан — 1780-я г.) — туркменскі паэт-мысліцель; пачынальнік туркменскай літаратуры.

Сын Д. Азадзі. Вучыўся ў медрэсэ Шыргазі (г. Хіва). Шмат падарожнічаў, вывучаў літаратуру, фальклор Сярэдняй Азіі, Азербайджана, Ірана.

Захавалася больш за 10 тыс. вершаваных радкоў (вершы, паэмы, оды, элегіі; упершыню апублікаваны ў 1842). У вершах, ліра-эпічных паэмах сацыяльна-філасофскага зместу асуджаў міжгплемянныя спрэчкі і варожасць, выказваў пратэст супраць феадальнага ўціску, заклікаў да яднання ў змаганні за незалежнасць. Пісаў творы інтымнай тэматыкі. У сатырычных вершах высмейваў людскія заганы. Многія яго творы адметныя рэлігійным настроем. Замяніў араба-персідскую метрыку (аруз) народнай сілабічнай сістэмай, наблізіў мову паэзіі да народнай і фальклору.

На беларускую мову творы Махтумкулі пераклалі Р. Баравікова, Р. Барадулін, А. Вольскі, В. Жуковіч, Х. Жычка, А. Звонак, У. Караткевіч, А. Клышка, В. Коўтун, А. Лойка, П. Макаль, У. Паўлаў, Пятро Прыходзька, М. Танк, У.Шахавец.

Беларускія пераклады

  • Салавей шукае ружу: Выбр. лірыка. Мн., 1983.
  • З кубка вечнасці мёд, Мн., 2014.

Зноскі

  1. 1 2 Бібліятэка Кангрэса — 1800. Праверана 27 лютага 2020.
  2. 1 2 Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных найменняў — 2012. Праверана 27 лютага 2020.
  3. http://thesaurus.cerl.org/record/cnp00403431 Праверана 23 студзеня 2019.

Літаратура

  • Махтумкулі // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2000.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be