wd wp Пошук:

Джаан Роўлінг

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Роўлінг.

Джаан Роўлінг (англ.: Joanne Rowling; 31 ліпеня 1965) — англійская пісьменніца, якая піша пад псеўданімам Джаан Кэтлін Роўлінг (англ.: Joanne Katheline Rowling) — аўтарка серыі раманаў пра Гары Потэра (19972007), якія перакладзеныя больш чым на 60 моў, у тым ліку на беларускую (толькі аматарскія электронны варыянты). У 2001 годзе Джаан Роўлінг за кнігу «Гары Потэр і Кубак Агню» атрымала прэмію Х’юга. Кавалер Ордэна Ганаровага легіёна (2009)[6].

Імя

Сапраўднае імя пісьменніцы — Джаанна Мюрэй Роўлінг, а не Джаан Кэтлін Роўлінг, як многія думаюць. Перад першай публікацыяй выдавецтва баялася, што хлопчыкі будуць неахвотна купляць кнігу, напісаную жанчынай. Таму Роўлінг папрасілі паставіць ініцыялы замест поўнага імя. Пры гэтым, у выдавецтве хацелі, каб ініцыялы складаліся з дзвюх літар. Роўлінг абрала для другога ініцыяла імя сваёй бабулі, Кэтлін. Таксама гэта імя яна абрала яшчэ і праз пэўную сугучнасць — у англійскай мове літара «К» вымаўляецца сугучна з «J».

Творы

Серыя пра свет Гары Потэра

Казкі

Кнігі для дарослых

Серыя пра Кармарана Страйка (пад псеўданімам Роберт Гэлбрэйт)

Беларускія пераклады

У 2019 годзе па-беларуску ў выдавецтве «Янушкевіч» выйшла першая кніга серыі пра Гары Потэра — «Гары Потэр і філасофскі камень». Перакладчыца — Алена Пятровіч.[7]

У 2020 годзе ў яе перакладзе выйшла другая кніга — «Гары Потэр і Таемная зала»[8]. Трэцяя кніга — «Гары Потэр і вязень Азкабана» — выйшла ў 2021 г.

Экранізацыі

Паводле жадання Роўлінг усе фільмы здымаліся ў Вялікабрытаніі і акцёры таксама ўсе брытанскія. Кампанія Warner Bros. строга прытрымліваецца гэта жадання аўтара.[9]

Камерцыйны поспех кніг

Кнігі былі перакладзены больш чым на 60 моў. Прададзена больш за 400 млн асобнікаў[10].

Паводле даных брытанскай газеты Sunday Times, маёмасць пісьменніцы ў 2008 годзе ацэньвалася ў 560 млн фунтаў стэрлінгаў, 12-ае месца сярод найбагацейшых жанчын у Вялікабрытаніі[11].

Цікавыя факты

  • Джаан Роўлінг была за сакратарку ў дабрачыннай арганізацыі Amnesty International.
  • Першая кніга пра Гары Потэра была напісана на старой пішучай машынцы.
  • Астэроід № 43844 з прапановы чыкагскага астранома Марка Хамергрэна, які адкрыў яго, атрымае імя Роўлінг у гонар знакамітай пісьменніцы.[12]
  • У чэрвені 2006 года брытанская публіка назвала Джаан Роўлінг «найвялікшым аўтарам сучаснасці». Роўлінг заняла ў апытанні першае месца, сабраўшы галасоў амаль у тры разы больш за Тэры Пратчэт, аўтара твораў у жанры фэнтэзі.

Зноскі

  1. 1 2 JK Rowling: From rags to riches(untranslated), 2008. Праверана 13 студзеня 2017.
  2. J. K. Rowling // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. J. K. Rowling // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. https://web.archive.org/web/20171006143544/http://jeugdliteratuur.org/auteurs/joanne-k-rowling
  5. 1 2 geni.com — 2006. — 175000000 экз.
  6. http://news.bigmir.net/entertainment/99142/
  7. https://nn.by/?c=ar&i=242844
  8. https://nn.by/?c=ar&i=256282
  9. Інтэрв’ю Роўлінг газеце The Times з сайта www.quick-quote-quill.org (англ.)
  10. http://www.thebookseller.com/news/61161-page.html Архівавана 14 чэрвеня 2014.
  11. http://business.timesonline.co.uk/tol/business/specials/rich_list/article3761853.ece
  12. У гонар Джаан Роўлінг назвалі астэроід

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменніцы Вялікабрытаніі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be