Алена Пятровіч
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лянкевіч. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пятровіч. Але́на Пятро́віч (Лянкевіч) (нар. 1985, Віцебск) — беларуская перакладчыца.
Біяграфія
Скончыла філалагічны факультэт БДУ ў 2008 годзе і магістратуру пры ім у 2009 годзе. З 2006 года наведвала Беларускі Калегіум і Перакладніцкую майстэрню. Перакладае з польскай, украінскай, англійскай і чэшскай моў. Пераклады друкаваліся ў часопісах «Паміж», «Дзеяслоў», «ARCHE».
Жыве ў Мінску.
Узнагароды
Лаўрэатка арганізаваных беларускім ПЭН-цэнтрам літаратурных конкурсаў імя Уладзіміра Караткевіча (2005) і Карласа Шэрмана (2009). У апошнім з іх перамагла як перакладчыца казкі «Акадэмія доктара Клякса» (Akademia pana Kleksa) Яна Бжэхвы. Пераможца прэміі імя Карласа Шэрмана 2021 года ў намінацыі «пераклад дзіцячай кнігі» за кнігу Гары Потэр і Таемная зала (англ.: Harry Potter and the Chamber of Secrets) Джаан Роўлінг[1].
Пераклады
- Багдан-Ігар Антоныч
- І неба падае на хаты…. Вершы.
- Аўтабіяграфія. Вершы.
- Элегія пра персцень песні
- Станіслаў Ігнацы Віткевіч
- Шаўцы (Szewcy). П’еса.
- Рышард Капусцінскі
- «Падарожжы з Герадотам» (Мн., Логвінаў, 2009)
- Артур Конан Дойл
- Гісторыя лэдзі Сенакс (The Case of Lady Sannox). Апавяданне.
- Вусцішны пакой (The Nightmare Room). Апавяданне.
- Жоўты твар
- Высакародны кавалер
- Міхаіл Кузьмін
- Роздумы і неўразуменні Пятра Пустэльніка Эсэ.
- Адам Міцкевіч
- Даследаванні славянскіх старажытнасцей
- Джэймс Дуглас Морысан
- Голас Змея. Вершы.
- Аўтаінтэрв’ю
- (Гектар Х’ю Манро) Сакі
- Яны ніколі не робяць пакупак — Апавяданне.
- Анджэй Тшэбіньскі
- Каб падняць ружу…. П’еса.
- Сара Тысдэйл
- Мая любоў — бяз міру…. Вершы.
- Оскар Уайльд
- Сфінкс без загадкі. Апавяданне.
- Данііл Хармс
- Па-першае і па-другое. Апавяданні для дзяцей.
- Адам і Ева (Адам и Ева). Вадэвіль.
- Грыцько Чубай
- Я — трава. Вершы.
- Джаан Роўлінг
- Яраслаў Гжэндовіч
- Гаспадар Ледзянога саду. Том 1
- Гаспадар Ледзянога саду. Том 2
Зноскі
- ↑ Абвешчаны пераможцы прэміі Шэрмана(нявызн.). penbelarus.org (28 кастрычніка 2021).
Спасылкі
- Жывы часопіс Алены Пятровіч
- Старонка на Прайдзісвеце
- АЛЕНА ПЯТРОВІЧ: «МАЁ ПЕРАКЛАДНІЦТВА ПАЧАЛОСЯ З ПАЭЗІІ ДЖЫМА МОРЫСАНА» Радыё Свабода 08.05.2009