Джон Мільтан
Джон Мільтан, таксама Джон Мілтан (англ.: John Milton; 9 снежня 1608, Лондан — 8 лістапада 1674, Лондан) — англійскі паэт, палітычны дзеяч і мысляр; аўтар палітычных памфлетаў і рэлігійных трактатаў.
Біяграфія
Скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт (1632). Пісаў на англійскай, італьянскай і лацінскай мовах. Раннія творы (цыклы вершаў, санетаў, п’еса-маска «Комус», 1634; элегія «Лісідас», 1638 і інш.) адзначаны эстэтыкай пераходнай ад Рэнесансу да Новага часу, у цэнтры — праблема выбуару шляху, прызначэння чалавека. У абарону рэспубліканскіх ідэалаў, свабоды слова і сумлення стварыў шматлікія трактаты і памфлеты «Арэапагітыка» (1644), «Іканаборца» (1649), «Абарона англійскага народа» (1650). Вяршыня яго творчасці — эпічныя паэмы на біблейскія сюжэты «Страчаны рай» (1667) і «Вернуты рай» (1671), у якіх узняты праблемы пазнання Дабра і Зла, іх процістаяння і дыялектычнага адзінства. сэнсу жыцця і гістарычнага лёсу чалавецтва. Паэмы з рысамі барока і класіцызму адзначаны маштабнасцю вобразаў, складанай метафарычнасцю, сімволікай і алегарычнасцю.
Аўтар трагедыі «Самсон-змагар» (1671), гістарычнай працы «Гісторыя Брытаніі» (1670), «Кароткія гісторыі Масковіі» (1682).
Беларускія пераклады
Паасобныя вершы на беларускую мову пераклалі Наталля Ламека[6], Лявон Баршчэўскі[7].
Зноскі
- 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118582607 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- 1 2 Мильтон Джон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- 1 2 Kindred Britain
- ↑ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
- ↑ І боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, [1] с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73).
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 374-375. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).