Джордж Рэйманд Рычард Марцін
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Марцін.
Джордж Рэйманд Рычард Марцін (англ.: George Raymond Richard Martin, нар. 20 верасня 1948) — амерыканскі пісьменнік-фантаст, сцэнарыст, прадзюсар, рэдактар, лаўрэат шматлікіх літаратурных прэмій. У 1970-1980-я гады атрымаў вядомасць дзякуючы аповесцям і апавяданням у жанры навуковай фантастыкі, літаратуры жахаў і фэнтэзі. Найвялікшую славу яму прынес цыкл раманаў ў жанры фэнтэзі «Песня Лёду і Агню», які выходзіў з 1996 году і пазней быў экранізаваны кампаніяй HBO ў выглядзе папулярнага серыялу «Гульня тронаў». Гэтыя творы далі падставу літаратурным крытыкам называць Марціна «Амерыканскім Толкінам»[5]. У 2011 годзе часопіс Time уключыў Джорджа Марціна ў свой спіс самых уплывовых людзей свету[6].
Біяграфія
Джордж Марцін нарадзіўся 20 верасня 1948 году ў Беёне (штат Нью-Джэрсі), Злучаныя Штаты Амерыкі, у сям’і партовага грузчыка Рэйманда Колінза Марціна і Маргарэт Брэдзі Марцін. У Марціна ёсць дзве сястры, Дарлін Марцін-Лапінскі і Джанэт Марцін-Патэн. Наведваў пачатковую школу Мэры Джэйн Донахью і старэйшую школу Мэрыст-Хай-Скул в Беёне. З дзяцінства захапляўся чытаннем, пісаў апавяданні і прадаваў страшэнныя гісторыя суседскім дзецям. У старэйшых класах зрабіўся аматарам і калекцыянерам коміксаў, а таксама пачаў пісаць для аматарскіх фэнскіх часопісах.
У Паўночна-Заходнім універсітэце ў Эванстане (Ілінойс) атрымаў ступень бакалаўра (1970) і магістра (1971) па журналістыцы. У той жа час напісаў і апублікаваў ў лютаўскім нумары часопіса «Galaxy Science Fiction» за 1971 год сваё першае апавяданне — «Герой» («The Hero»).
У 1972—1974 гадах праходзіў (па прынцыповых меркаваннях) альтэрнатыўную грамадзянскую службу у межах праграмы AmeriCorps VISTA пры фондзе юрыдычнай дапамогі акругі Кук. У 1973—1976 гадах займаўся павядзеннем шахматных турніраў па кантынентальнай шахматнай асацыяцыі. У 1976—1978 гадах вывкладаў журналістыку ў коледжы Кларка (цяпер універсітэт Кларка) у горадзе Дубьюк (штат Аёва).
У васьмідзесятых пераехаў у Галівуд, дзе доўгі час працаваў як сцэнарыст (напрыклад, у серыяле «Прыгажуня і пачвара»), рэдактар серыяла «Змрокавая зона», прадзюсэр серыяла «Doorways».
Марцін доўгі час лічыў сучаснае фэнтэзі несур’ёзнай літаратурай, але станоўча ацэньваў «Уладара Пярсцёнкаў» Джона Толкіна. Яго перакананні адносна жанру фэнтэзі разбурыліся дзякуючы кнігам двух пісьменнікаў: Тэда Уільямса (цыкл «Памяць, смутак, цёрн») і Джэка Вэнса[7]. Пасля гэтага Джордж вырашыў узяцца за новы жанр і дамогся поспеху. Серыя «Песня Лёду і Агню» прынесла яму сусветную славу.
У цяперашні час жыве ў Санта-Фэ (штат Нью-Мексіка).
У інтэрв’ю 2014 года паведаміў, што піша свае кнігі з дапамогай рэдактара WordStar 4.0 — дадатка, які быў выпушчаны ў 1987 годзе[8].
Сям’я
- Маці — Маргарэт Брэдзі Марцін.
- Бацька — Рэйманд Колінз Марцін, памёр.
- Дзве сястры — Дарлін Марцін Ліпінскі і Джэнэт Марцін Патэн.
Асабістае жыццё
У 1973—1974 гадах Марцін сустракаўся з пісьменніцай Лізай Татл[9], у суаўтарстве з якой напісаў аповесць «Шторм у Гавані Вятроў» (1975), якую пазней перапрацаваў у раман «Гавань Вятроў» (1981). У 1974 годзе Марцін ажаніўся з Гейл Бернік англ.: Gale Burnick), але развёўся ў 1979 годзе. Ён вёў досыць бурнае жыццё і карыстаўся увагай прыхільніц фантастыкі. Са сваёй будучай жонкай ён пазнаёміўся ў 1975 годзе, калі яна прыйшла на вечарынку «ў жаночай саўне» з удзелам Марціна і яго сяброў[10]. Джордж Марцін жыў з Пэрыс Мак-Брайд ў грамадзянскім шлюбе цягам болей чым трыццаці гадоў. 15 лютага 2011 года ён заручыўся з Пэрыс на хатняй цырымоніі ў іх доме ў Санта-Фэ. У жніўні яны правялі яшчэ адну, вялікшую па маштабах і колькасці запрошаных цырымонію на фестывалі Worldcon у Рына[11].
У час жыцця Марціна ў Нью-Джэрсі ў 1970-я гады Джордж Марцін і яго суседзі па кватэры трымалі котак. Адзін з гэтых катоў, Дакс (англ.: Dax), быў выведзены з серыі аповесцяў «Падарожжы Тафа» як кот галоўнага героя[9]. Джорд і Пэрыс аказваюць фінансавую прытулку для дзікіх жывёл Wild Spirit Wolf Sanctuary у Нью-Мексіка[12]. У 2013 годзе Марцін набыў у Санта-Фэ кінатэатр Jean Cocteau Cinema, зачынены з 2006 года, і адрэстаўраваў яго за свой рахунак. Кінатэатр зноў адчыніўся 9 жніўня 2013 года[13]. Ён таксама аказваў падтрымку мясцовай арт-гурту Meow Wolf, ахвяраваўшы ў студзені 2015 года 2,7 мільёна даляраў на архітэктурны праект The House of Eternal Return[14][15].
Бібліяграфія
- A Song for Lya / Песня аб Ліі been, 1976 (зборнік апавяданняў)
- Songs of Stars and Shadows, 1977 (зборнік апавяданняў)
- Dying of the Light / «Паміраючае святло», 1977
- The Way of Cross and Dragon / «Шлях Крыжа і Дракона», 1979
- Sandkings / «Пясчаныя каралі» («Каралі пустыні»), 1981 (зборнік апавяданняў)
- Windhaven / «Гавань вятроў», 1981 (сумесна з Лізай Татл)
- Fevre Dream / «Мары Феўра», 1982
- The Armageddon Rag, 1983
- Songs the Dead Men Sing, 1983 (зборнік апавяданняў)
- Nightflyers / 1985 (зборнік апавяданняў). Першае апавяданне экранізаваны.
- Tuf Voyaging / «Падарожжы Тафа», 1986 (зборнік апавяданняў)
- Portraits of His Children, 1987 (зборнік апавяданняў)
- Dead Man’s Hand, 1990 (сумесна з Джонам Дж. Мілерам)
- The Pear-Shaped Man, 1991
- The Plaque Star / «Чумная зорка», 1993 (раманы і аповесці)
- Цыкл «A Song of Ice and Fire» / «Песня Лёду і Агню»:
- «A Game of Thrones» / «Гульня тронаў», 1996
- «A Clash of Kings» / «Бітва каралёў», 1998
- «A Storm of Swords» / «Навальніца мячоў», 2000
- «A Feast for Crows» / «Пір сцярвятнікаў», 2005
- «A Dance with Dragons» / «Танец з драконамі», 2011
- «The Winds of Winter» / «Вятры зімы», 2017[16][17]
Цыкл «Песня Лёду і Агню»
Асноўны артыкул: Песня Лёду і Агню Найбольш вядомы твор Джорджа Марціна — цыкл раманаў «Песня Лёду і Агню». З запланаваных сямі раманаў сагі на верасень 2011 года апублікавана пяць. Падзеі раманаў адбываюцца ў псеўдагістарычным сусвеце, блізкім да Высокага Сярэднявечча Еўропы. Асноўныя падзеі маюць месца на мацерыку Вестэрас. Акрамя людзей яго насяляюць міфічныя істоты.
Акрамя цыклу існуюць тры аповесці, падзеі якіх таксама адбываюцца ў сусвеце «Песні Лёду і Агню», але за сто гадоў да асноўнай серыі. Іх галоўны герой — рыцар-вандроўнік Дункан і яго збраяносец Эг.
Істотны ўплыў на цыкл мела серыя кнігі французскага пісьменніка Марыса Друона «Праклятыя каралі». Сам Марцін лічыць яго найбуйнейшым французскім аўтарам гістарычных раманаў пасля Аляксандра Дзюма.
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 кастрычніка 2015.
- ↑ George R. R. Martin // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 3 4 5 https://www.biography.com/writer/george-rr-martin Праверана 29 ліпеня 2021.
- ↑ https://www.medill.northwestern.edu/news/2021/medill-welcomes-author-and-journalists-as-convocation-speakers.html Праверана 29 ліпеня 2021.
- ↑ Grossman, Lev. The American Tolkien(англ.) . Time (13 лістапада 2005). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2008. Праверана 29 жніўня 2014.
- ↑ Hodgman, John. The 2011 TIME 100: George R.R. Martin(англ.) (недаступная спасылка). Time (21 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2013. Праверана 29 жніўня 2014.
- ↑ A Conversation With George R.R. Martin: An interview with Wayne MacLaurin. November 2000
- ↑ George R.R. Martin Writes on a DOS-Based Word Processor From the 1980s (нявызн.).
- 1 2 In Love With Lisa (нявызн.). Life & Times. George R.R. Martin Official Website. Праверана July 8, 2012.
- ↑ Salter, Jessica. Game of Thrones: Interview with George RR Martin(англ.) . The Telegraph (25 сакавіка 2013). Праверана 27 красавіка 2015.
- ↑ Cornell, Paul. Worldcon: A Love Story (нявызн.). paulcornell.com (12 верасня 2011). Праверана 8 ліпеня 2014.
- ↑ Martin, George R.R.. Not A Blog: Wolves (нявызн.). grrm.livejournal.com (16 чэрвеня 2014). Праверана July 8, 2014.
- ↑ George R.R. Martin reportedly plans to revive Jean Cocteau (нявызн.). The Santa Fe New Mexican (18 красавіка 2013). Праверана July 8, 2014.
- ↑ How George RR Martin is helping stem Santa Fe’s youth exodus (нявызн.), The Guardian (11 February 2015). Праверана 12 February 2015.
- ↑ Silva Lanes to be transformed to an explorable art space for kids and adults (нявызн.), Albuquerque Journal (29 January 2015). Праверана 12 February 2015. Архівавана 13 лютага 2015.
- ↑ Martin, George R. R.. Doom, Despair, Defeat (нявызн.). Not a Blog (9 студзеня 2017). Праверана January 11, 2017.
- ↑ Hibberd, James. George R.R. Martin on Winds of Winter release date: ‘I think this year’ (нявызн.). Entertainment Weekly (11 студзеня 2016). Праверана January 11, 2016.