Джым Батчэр
Джым Батчэр (англ.: Jim Butcher, нар. 26 кастрычніка 1971, Індэпендэнс) — амерыканскі пісьменнік[2], які працуе ў жанрах жахаў, трылера, фантастыкі і містыкі. З’яўляецца аўтарам серыі фэнтэзійных кніг «Дасье Дрэздэна» (англ.: The Dresden Files), «Кодэкс Алеры» (англ.: Codex Alera) і «Попельныя Вежы» (англ.: The Cinder Spires). Па матывах кніг серыі «Дасье Дрэздэна» зняты аднайменны тэлесерыял з Полам Блэктарнам у галоўнай ролі.
Біяграфія
Джым Батчэр нарадзіўся ў горадзе Індэпэндэнс, штат Місуры, у 1971 годзе. Малодшы з трох дзяцей, мае дзве старэйшыя сястры. Калі ў дзяцінстве ён захварэў стрэптакокавым фарынгітам, каб пабавіць свой час, старэйшыя сёстры пазнаёмілі Джыма з раманамі «Уладарам Пярсцёнкаў» і «Прыгоды Хана Сола». Так пачалося яго захапленне фэнтазі і фантастыкай.[3] Падлеткам ён скончыў свой першы раман і вырашыў стаць пісьменнікам. Пасля шматлікіх няўдалых спробаў працы ў традыцыйным жанры фэнтэзі (ён спасылаецца на Дж. Р. Р. Толкіна, Лойда Аляксандра і К. С. Льюіса, якія аказалі значны ўплыў на яго),[3] ён напісаў першую кнігу ў серыі «Дасье Дрэздэна» — пра прафесійнага чараўніка Гары Дрэздэна у сучасным Чыкага, — у якасці практыкавання для курсаў пісьменнікаў у 1996 годзе ва ўзросце 25 гадоў.
На працягу двух гадоў Батчэр размяшчаў рукапіс сярод розных выдавецтваў, перш чым наладзіць кантакты ў галіне. Пасля асабістай сустрэчы з Батчэрам, Рыкія Майнхарт, агент, якая адкрыла Лорэл К. Гамільтан, пагадзілася прадстаўляць яго, што дало пачатак яго кар’еры пісьменніка.[4] Тым не менш, Батчэр і Майнхарт рассталіся; і зараз Джэніфер Джэксан — яго агент.[5] У цяперашні час ён жыве ў Індэпэндэнсе са сваёй жонкай Шэнан К. Батчэр (аўтарам любоўных раманаў) і сынам Джэймсам Джозефам.
Бібліяграфія
Серыя «Дасье Дрэздэна» (англ.: The Dresden Files)
- Навальніца з пекла (англ.: Storm Front) (2000)
- Месяц свеціць вар’ятам (англ.: Fool Moon) (2000)
- Магіла ў падарунак (англ.: Grave Peril) (2001)
- Летні рыцар (англ.: Summer Knight) (2002)
- Абліччы смерці (англ.: Death Masks) (2003)
- Абрад на крыві (англ.: Blood Rites) (2004)
- Барабаны зомбі (англ.: Dead Beat) (2005)
- Доказы віны (англ.: Proven Guilty) (2006)
- Белая ноч (англ.: White Night) (2007)
- Невялікая ласка (англ.: Small Favor) (2008)
- Прадажная шкура (англ.: Turn Coat) (2009)
- Перамены (англ.: Changes) (2010)
- Гісторыя прывіда (англ.: Ghost Story) (раман, 2011)
- Халодныя дзянькі (англ.: Cold Days) (раман, 2012)
- Брудная гульня (англ.: Skin Game) (раман, 2014)
Серыя «Кодэкс Алеры» (англ.: Codex Alera)
- Фурыі Кальдэрона (англ.: Furies of Calderon) (2004)
- Бітва за Кальдэрон (англ.: Academ’s Fury) (2005)
- Фурыя Курсора (англ.: Cursor’s Fury) (2006)
- Фурыя Капітана (англ.: Captain’s Fury) (2007)
- Фурыя Прынцэпса (англ.: Princeps’ Fury) (2008)
- Фурыя Першага Лорда (англ.: First Lord’s Fury) (2009)
Серыя «Попельныя Вежы» (англ.: The Cinder Spires)
Іншыя
- англ.: Spider-Man: The Darkest Hours (27 чэрвеня 2006 г., ISBN 1-4165-1068-0)
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
- ↑ iago Jim’s New Books are Climbing the Charts. Jim-Butcher.Com (10 мая 2006). Праверана 14 кастрычніка 2015.,
- 1 2 Butcher, Jim (2005). “Author’s Note”. Dead Beat. New York, NY: ROC Books. pp. 395–396. https://archive.org/details/deadbeatnovelofd00butc.
- ↑ About Jim. Jim-Butcher.Com (2004). Праверана 28 жніўня 2006.
- ↑ Clients. Jennifer Jackson. Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2006. Праверана 28 жніўня 2006.
- ↑ Джим Батчер Отрывок первой книги новой трилогии Джима Батчера “Пепельные Башни”. The Cinder Spiers: the Aeronaut’s Windlass. Roc (September 29, 2015) (3 сакавіка 2015).