Дзмітрый Міхайлавіч Кавалёў
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кавалёў. Дзмітрый Міхайлавіч Кавалёў (17 чэрвеня 1915, мястэчка Ветка, Магілёўская губерня — 5 сакавіка 1977, Масква) — рускі, савецкі паэт-лірык. Псеўданім — Сецін В.
Друкавацца пачаў у 1938 годзе[1]. Першыя творы былі апублікаваны ў газеце «Палеская праўда»[1]. У пейзажнай лірыцы вылучаюцца жывыя прыкметы роднай Гомельшчыны, і Курскага края, дзе ён праводзіў шмат часу ў мястэчку Льгоў на радзіме жонкі.
Вядомыя крытычныя артыкулы паэта, а таксама пераклады з беларускай. І не толькі паэзіі, але і прозы: Я. Брыля, І. Мележа, дакументальнай кнігі Я. Брыля, В. Калесніка і А. Адамовіча «Я з вогненнай вёскі». Пераклаў на рускую мову вершы Н. Гілевіча, А. Грачанікава, К. Кірэенкі, А. Куляшова, П. Панчанкі, А. Лойкі, М. Танка[1].
Пакінуў аўтабіяграфію, даведзеную да 1945 года, цікавую як чалавечы дакумент і дакумент эпохі, свабодны ад усялякіх сацыяльных і палітычных замоў.
Зноскі
Літаратура
- Кавалёў Дзмітрый Міхайлавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 352. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
- Кавалёў Дзмітрый Міхайлавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»