Дніпрова Чайка
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Васілеўская. Дніпрова Чайка (сапр. Людміла Аляксееўна Васілеўская; 1 лістапада 1861, вёска Зялёны Яр — 13 сакавіка 1927) — украінская пісьменніца-празаік , паэтэса і перакладчык.
Біяграфія
Скончыла гімназію ў Адэсе (1879). Майстар інтымнай і грамадзянскай лірыкі. Аўтар рытмізаваных лірычных мініяцюр, адметных сацыяльнай сімволікай, рамантычным пафасам і філасофскім роздумам пра сэнс жыцця: «Дзяўчына-чайка» (1892), «Скала» (1893), «Буравеснік» (1900), «Плаўні гараць» (1902). Побыт украінскай інтэлігенцыі і сялянства адлюстраваны ў апавяданнях «Знахарка» (1885), «Крыжанос» (1896), «У школе» (1909). Вядома як збіральніца фальклору, перакладчыца.
Зноскі
- ↑ Днипрова Чайка // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8.