wd wp Пошук:

Дэбора Ваарандзі

Дэбора Ва́арандзі (; 1 кастрычніка 1916, Выру — 28 красавіка 2007) — эстонская паэтэса. Народная пісьменніца Эстоніі (1971)

Біяграфія

Вучылася ў Тартускім універсітэце. Удзельніца антынацысцкага чэрвеньскага перавароту 1940. У першы зборнік «Пад палаючым небам» (1945) увайшлі вершы перыяду Айчыннай вайны. Кнігі «Пад шум прыбоя» (1948) і «У ясную раніцу» (1950) ўтрымліваюць лірычныя вершы і паэмы аб пасляваенным адраджэнні ў Эстоніі. Высокага мастацкага ўзроўню Ваарандзі дасягнула ў зборніку вершаў «Летуценнік ля вакна» (1959) і «Хлеб прыбярэжных раўнін» (1965). Вершы Ваарандзі прасякнуты грамадзянскім пачуццём, адрозніваюцца эмацыянальнасцю, гнуткасцю. Публіцыстыка і дарожныя нататкі Ваарандзі ўвайшлі ў кнігу «Гарады абнаўляльных успамінаў» (1964).

Пераклала на эстонскую мову асобныя творы Янкі Купалы.

Пераклады

На беларускую мову творы Ваарандзі пераклаў Анатоль Вярцінскі.

Магіла Дэборы Ваарандзі

Творы

  • Selgel hommikul, Tallinn, 1950;
  • Unistaja aknal, Tallinn, 1959;
  • Uuenevate mälestuste linnad, Tallinn, 1964;
  • Rannalageda leib, Tallinn, 1965;
  • Valik luuletusi, Tallinn, 1966

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Debora Vaarandi // FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank, Банк данных о выдающихся женщинах Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты Эстоніі Катэгорыя·Паэтэсы Катэгорыя·Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі на эстонскую мову
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be