Жан Марэ
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Марэ.
Жан Марэ (фр.: Jean Marais, сапраўднае імя Жан Альфрэд Вілем-Марэ (фр.: Jean Alfred Villain-Marais); 11 снежня 1913 — 8 лістапада 1998) — знакаміты французскі акцёр
, а таксама пастаноўшчык, празаік , мастак, скульптар
, славуты каскадзёр.
Біяграфія
Граў у прыгодніцкіх фільмах гераічныя ролі смелых і адважных персанажаў; пастаянна знаходзячыся ў выдатнай фізічнай форме, сам выконваў розныя трукі, біўся на шпагах, ездзіў на кані, скакаў з вокнаў і з мастоў. Рэжысёры спецыяльна кампанавалі кадры так, каб было бачна, што трук выконвае сам акцёр. Меў выключна выйгрышную фактуру — магутны гарманічны атлетычны целасклад, мускулістыя рукі і ногі, смелы і мужны твар з ярка выяўленымі валявым рысамі. У сваіх лепшых ролях даваў рамантычныя, ідэальныя вобразы рыцараў ці авантурыстаў без страху і заганы, людзей несакрушальнага духу, праведных і верных да мозгу касцей.
Нягледзячы на ашаламляльны поспех у гледачак, быў геем. Вядомы шматгадовым творчым і любоўным саюзам з пісьменнікам, паэтам і рэжысёрам Жанам Както, з якім Марэ пазнаёміўся ў 1937 годзе і быў разам каля 25 гадоў.
Пабла Пікаса, убачыўшы некаторыя раннія скульптурныя творы Марэ, здзівіўся, як чалавек з такім талентам скульптара «траціць свой час на нейкія здымкі ў кіно і працу ў тэатры».
Зноскі
- 1 2 3 Fichier des personnes décédées Праверана 4 кастрычніка 2021.
- ↑ Bibliothèque nationale de France Jean Marais (1913–1998) — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Jean Marais
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Jean Marais // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118577433 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Спасылкі
- Жан Маре на сайце «Internet Movie Database» (англ.)