Жан Расін
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Расін.
Жан Баты́ст Расі́н (фр.: Jean-Baptiste Racine; 21 снежня 1639 — 21 красавіка 1699) — французскі драматург і каралеўскі гістарыёграф, адзін з «Вялікай тройкі» драматургаў Францыі XVII ст., у шэрагу з Карнелем і Мальерам.
Біяграфічныя звесткі
Вучыўся ў янсенісцкіх школах і калежах (1649—59). Член Французскай акадэміі (з 1673). 3 1677 каралеўскі гістарыёграф. Зблізіўся з Ж. Лафантэнам, Мальерам, Н. Буало.
Творчасць
Літаратурную дзейнасць пачаў як паэт (ода «Німфа Сены», 1660). Раннія трагедыі «Фіваіда, або Браты-ворагі» (1664), «Аляксандр Вялікі» (паст 1665, выд. 1666) напісаны лад уплывам П. Карнеля. У вершаваных драмах «Андрамаха» (паст. 1667, выд. 1668), «Брытанік» (паст. 1669, выд. 1670), «Берэніка» (паст. 1670, выд. 1671), «Баязет» (1672), «Мітрыдат» (1673), «Іфігенія ў Аўлідзе» (паст. 1674, выд. 1675), «Федра» (1677) выявіўся складаны і шматбаковы ўнутраны свет чалавека, праблемы маральнага выбару, барацьба герояў з самімі сабой у вострых калізіях супярэчнасці паміж пачуццём і абавязкам, розумам і страсцю[8]. У позніх трагедыях на біблейскія сюжэты «Эсфір» (1689) і «Гафалія» (паст. 1690, выд. 1691) узнімаюцца праблемы адносін жорсткага тырана і падуладнага яму народа, які належыць да іншага веравызнання і імкнецца адстаяць сваю веру. Аўтар камедыі «Суцягі» (паст. 1668, выд. 1669), зборніка «Духоўныя песні» (1694), кнігі «Кароткая гісторыя Пор-Раяля» (выд. 1742) і інш.
Зноскі
- 1 2 Bibliothèque nationale de France Record #120076761 // BnF catalogue général — Paris: BnF. Праверана 14 красавіка 2021.
- 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Jean Racine // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Расин Жан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ http://www.tombes-sepultures.com/crbst_997.html
- 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
- ↑ Г. Сініла (2001)
Літаратура
- Сініла Г. Расін // БЭ ў 18 т. Т. 13. Мн., 2001.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жан Расін