Зоф’я Адамаўна Тшашчкоўская
Зоф’я Адамаўна Тшашчко́ўская (Трашчкоўская[2], дзявочае Манько́ўская; 1847, в. Дарагавіца, цяпер Капыльскі раён, Мінская вобласць — 7 лістапада 1911) — польская і беларуская пісьменніца, перакладчыца.
Біяграфія
Нарадзілася ў в. Дарагавіца Слуцкага павета ў сям’i дробнага шляхціца Адама Манькоўскага і яго жонкі Міхаліны Раецкай. З боку маці Зоф’я Манькоўская даводзілася пляменніцай А. Раецкаму, мужу роднай сястры Уладзіслава Сыракомлі Лізаветы. З У. Сыракомлем пазнаёмілася яшчэ ў дзяцінстве, ва ўзросце каля шасці гадоў, у Залуччы[3].
У 1861—1866 гадах вучылася ў Вільні ў прыватным пансіёне Францішкі Клячкоўскай, тады ж пачала пісаць вершы[3]. У час вучобы часта наведвала дом Сыракомлі[3]. У 1862 годзе паэт падараваў ёй аўтограф верша «Да панны Зоф’і Манькоўскай», чым благаславіў пачынаючую 15-гадовую паэтэсу «спяваць пасля яго на сіратлівай Літве»[2].
Неўзабаве па заканчэнні пансіёна была выдадзена замуж за афіцэра расійскай арміі Вацлава Тшашчкоўскага. Калі муж служыў у Разанскай губерні[3], жыла ў Зарайску[2]. Удзельнічала ў руска-турэцкай вайны 1877—1878 гадоў[2]. Потым ізноў вярнуліся ў Расію, жылі ў Ноўгарадзе[3], дзе пасябравала з ссыльным удзельнікам паўстання 1863—1864 гадоў і паплечнікам Кастуся Каліноўскага Ф. П. Зянковічам, які значна паўплываў на паэтэсу[4]. У пісьмах да Зянковіча былі змешчаны вядомыя беларускія вершы[3].
Друкавацца пачала ў 1887 годзе. У 1899-1906 гг. яны pэгyляpнa дpyкaвaлicя нa cтapoнкax тaкix пoльcкix пеpыядычныx выдaнняў, як «Prawda» («Праўдa»), «Kurier Litewski» («Літoўcкi вecнiк»), «Tygodnik Ilustrowany» («Ілюcтpaвaны штoтыднёвiк»).
Апошнія гады правяла ў роднай в. Дарагавіца, дзе паглыбілася ў спасціжэнне беларускай народнай песні (цыкл «Дарагавіцкія песні»). Памерла 7 лістапада 1911 года. Пахавана на могілках в. Бабоўня (цяпер Капыльскі раён)[2].
Творчасць
Першыя літаратурныя спробы Тшашчкоўскай падтрымаў яе сваяк Уладзіслаў Сыракомля[4]. Менавіта яго літаратурны ўплыў адчуваецца ў завастрэнні яе цікавасці да роднага краю і жыцця народа, ў напісанні твораў, тэматычна і праблемна звязаных з Беларуссю і мясцовымі вуснапаэтычнымі традыцыямі, і ўрэшце ў напісанні паэтэсай арыгінальных беларускіх вершаў[3].
Усе публікацыі падпісвала крыптанімам Адам М-скі (скарочанае прозвішча бацькі)[2]. Зоф’я Тшашчкоўская свядома і мэтанакіравана падтрымлівала сваё паэтычнае інкогніта, маючы на тое важкія асабістыя прычыны: «Сабою сярод людзей не хачу быць не з-за капрызу, але з увагі на маё сучаснае прозвішча і на магчымую будучыню. Не хачу нікога з сабою звязваць.» Верагодна, што сваёй паэтычнай польскамоўнай творчасцю яна не хацела пашкодзіць мужу, афіцэру царскай арміі[3].
Роднай вёсцы прысвяціла цыкл вершаў на польскай мове «Дарагавіцкія песні». Аўтар вершаванага зборніка на польскай мове «Адзін з многіх» (1890). У вершах шырока выкарыстоўвала беларускі фальклор і лексіку. Як паслядоўніца Сыракомлі ў сваіх творах звярталася да гераічнага мінулага роднага краю (нізка «Былыя акорды»), выказвала замілаванне да блізкіх з дзяцінства мясцін («3 жыцця i тугі», «Выня»), захапленне сялянскай трываласцю i спачуванне сацыяльна абяздоленым[2].
Абвостранагуманістычнае светаўспрыманне i дэмакратызм поглядаў Тшашчкоўскай спрыялі яе звароту да арыгінальнай i перакладной беларускамоўнай творчасці[2]. Захаваліся яе беларускія верш «Божа, наш бацька, мы твае людзі…» («Беларуская малітва», 1888), які стаў хрэстаматыйным. Верш напісаны ў форме стылізаванага малітоўнага звароту да Бога-Бацькі, у ім распавядаецца аб цяжкай, гаротнай долі роднага краю і яго людзей-працаўнікоў, строфы заканчваюцца малітоўнай просьбай «хлеба, сонца і шчасця»[3].
Захаваліся таксама яе пераклады на беларускую мову паэтычных твораў Яна Чачота («Казак»), Тэафіла Ленартовіча («Каліна»), Марыі Канапніцкай («Ля аконца», «Як жа мне цябе, дзяўчына…»)[4]. Перакладала на польскую мову творы англійскай, партугальскай, французскай, чэшскай паэзіі[2].
Падтрымлівала творчыя кантакты з Вінцэнтам Каратынскім, Янкам Лучынам[4].
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 10 кастрычніка 2018.
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Тшашчкоўская Зоф’я Адамаўна // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 АСОБА І ТВОРЧАСЦЬ ЗОФ’І МАНЬКОЎСКАЙ (АДАМА М-СКАГА) У КАНТЭКСЦЕ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ
- 1 2 3 4 Тшашчкоўская Зоф’я Адамаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16), ISBN 985-11-0035-8.
Літаратура
- Тшашчкоўская Зоф’я Адамаўна // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.
- Тшашчкоўская Зоф’я Адамаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16), ISBN 985-11-0035-8.
- Казбярук У. М. Ступені росту: Бел. літ. канца XIX — пачатку XX ст. і традыцыі пол. пісьменнікаў. Мн., 1974;
- Казбярук У. М. Беларускія вершы Адама М-скага // Мала- досць. 1971. № 12;
- Заняпад і адраджэнне: Бел. літ. XIX ст. Мн., 2001.
- Adam M-ski (Zofia Mankowska) Dzisiaj i na wieki. Poezje. = Адам М-скі (Зоф’я Манькоўская) Цяпер і назаўсёды. Паэзія / Уклад. Ю.Гарбінскага / Пераклады з польскай мовы І.Багдановіч, У.Мархеля, С.Мінскевіча. — Warszawa — Minsk = Варшава — Мінск: Інстытут Славістыкі ПАН; Інстытут літаратуры ім. Я.Купалы НАН РБ, 2004. — 532 с.
- Зоф’я Тшашчкоўская. Дарагавіцкія песні / Пераклады з польскай мовы І.Багдановіч // Полымя — 2001. — № 1. -С.135 — 141.
- Адам М-скі (Зося Манькоўская). Вершы / Пераклады У.Мархеля // Роднае слова. — 2001. — № 10. — С. 95 — 96.
- Зося Манькоўская. З «Дзённіка кабеты»: Вячорныя сны / Пераклад І.Багдановіч // Працы кафедры гісторыі беларускай літаратуры Белдзяржуніверсітэта. Вып. 2. — Мінск: РІВШ БДУ, 2002. — С.125-129.
- Зоф’я Манькоўская (Адам М-скі). Пахаванне; Лямант / Пераклады з польскай мовы І.Багдановіч // Наша вера. — 2004. — № 3. — С. 28-30.
- Зоф’я Манькоўская (Адам М-скі) «Пашлі нам сонца з цёплай расою…» (вершы) / Пераклады з польскай мовы І.Багдановіч і У.Мархеля // Маладосць. — 2007. — №. 10. — С. 137—141.
- Зоф’я Манькоўская (Адам М-скі) Вершы / Пераклады з польскай мовы І. Багдановіч і У.Мархеля // Маладосць.- 2008. — № 2.- С. 105—110.
- Багдановіч І. Зоф’я Тшашчкоўская «Песні Дарагавіцкія» (прадмова) // Полымя — 2001. — № 1. -С. 131—135.
- Багдановіч І. Прага духоўных вышыняў: Або эстэтычныя пераўвасабленні Зосі Манькоўскай / Прадмова і публікацыя перакладаў // Наша вера. — 2001. — № 4. — С. 58 — 63.
- Багдановіч І. Паэтычны «фемінізм» Адама М-скага // Працы кафедры гісторыі беларускай літаратуры Белдзяржуніверсітэта. Вып. 2. — Мінск: РІВШ БДУ, 2002. — С.79-83.
- Багдановіч І. Натхнёны Бацькаўшчынай спеў / Прадмова і публікацыя перакладаў Зоф’і Манькоўскай // Маладосць. — 2003. — № 10. — С. 98-102.
- Багдановіч І. Дарагавіцкія песні Зоф’і Манькоўскай // Маладосць — 2007. — № 10.- С. 130—134.
- Запрудскі І. “Песня сэрца, якое так горача адчувала”: Пошукі адэкватнасці ў творчым лёсе паэтэсы Адама М-скага // Маладосць – 2007 - № 10. – С.124 -127.
- Мархель У. Права на шчырасць // Маладосць – 2007 - № 10. – С.127 - 130.
- Нілава Т. Апошні рамантык і першы мадэрніст // Маладосць – 2007 - № 10. – С.135 – 136.
Спасылкі
Зоф’я Адамаўна Тшашчкоўская на Вікісховішчы |
- Зося Манькоўская. Вершы. Пераклад з польскай Ірыны Багдановіч