Зульфія (паэтэса)
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Зульфія.
Зульфія Ісраілава (псеўданім — Зульфія) (14 сакавіка 1915, Ташкент — 1996, Ташкент) — узбекская савецкая паэт эса, перакладчык, празаік . Народная паэтэса Узбекскай ССР (1965). Герой Сацыялістычнай Працы (1984). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1976). Член КПСС з 1953 года.
Творчасць
У сваёй мастацкай творчасці Зульфія апявала свой народ і яго шматвяковыя традыцыі. У яе творчасці праслаўляецца маці — захавальніца сямейнага агменю.
Таленавітая паэтэса і пісьменніца, тонкі знаўца чалавечых душэўных памкненняў, стварыла творы розных жанраў: паэмы, балады, элегіі, лірычныя вершы, апавяданні, нарысы, публіцыстычныя артыкулы і газетныя карэспандэнцыі. Шматлікія яе вершы былі прысвечаны барацьбе за мір і сяброўства народаў СССР. У гады вайны яна пісала патрыятычныя вершы. Ёю таксама былі напісаныя лібрэта да опер узбекскіх кампазітараў, напрыклад лібрэта оперы «Зейнаб і Аман». Таксама ёю была напісаная п’еса-казка па матывах паэмы «Семург», напісанай яе мужам Хамідам Алммджанам.
Найбольш вядомымі вершамі паэтэсы з’яўляюцца: «Хулькар» (1947), «Я спяваю світанак» (1950), зборнік вершаў «Блізкія сэрцу майму» (1958), «Сэрца ў дарозе» (1966), «Дар даліны» (1966), «Мая вясна» (1967), «Вадаспад» (1969).
Пераклала на ўзбекскую мову верш Янкі Купалы «А хто там ідзе?».
Зборнікі на беларускай мове
- Лірыка. — Мн., 1967
- Такое сэрца ў мяне. — Мн., 1985
Зноскі
- 1 2 Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #1030215448 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ Героі краіны — 2000. Праверана 16 кастрычніка 2017.
- ↑ Зульфия // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2