wd wp Пошук:

Зяма Раманавіч Півавараў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Півавараў. Зяма Раманавіч (Залман Рувінавіч) Півавараў (24 мая 1910, Касцюковічы — 29 кастрычніка 1937, Мінск) — беларускі паэт, перакладчык, публіцыст.

Біяграфія

Сын рабочага-шапавала. Пасля заканчэння школы-сямігодкі вучыўся ў Мсціслаўскім педагагічным тэхнікуме. У 1929 годзе пераехаў у Ленінград, дзе працаваў качагарам. Уступіў у БелАПП. У 1930 годзе ўдзельнічаў у дэкадзе беларускай літаратуры і культуры ў Маскве. Атрымаў рэкамендацыю для паступлення на літаратурны факультэт Беларускага вышэйшага педагагічнага інстытута, які закончыў у 1934 годзе. У 1934—1936 гадах працаваў у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена». У лістападе 1936 года арыштаваны. Загінуў у час сталінскіх рэпрэсій 29.10.1937 года. Рэабілітаваны ў 1958 годзе.

Першы верш апублікаваў у 1925 г. На пачатку 1930-х гадоў друкаваўся ў ленінградскіх часопісах і альманахах. Аўтар зборніка вершаў «Лірыка двух нараджэнняў» (Мн., 1934), у якім услаўляў працоўны гераізм будаўнікоў сацыялізму. Выступаў у рэспубліканскім друку як тэатральны рэцэнзент i як кінакрытык[1].

Зноскі

  1. http://belisrael.info/?p=12422

Літаратура

  • Півараваў Зяма Раманавіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. T. 12. — Мн., 2001. — С. 347.
  • Півавараў Зяма Раманавіч // Энцыкл. літ. і мастацтва Беларусі. — Мн., 1987. — Т. 4. — С. 278.
  • Півавараў Зяма // Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т. T. 5. — Мн., 1995. — С. 21.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be