wd wp Пошук:

Зімою

«Зімою» — паэма Янкі Купалы, напісаная 1 лютага 1906 года і ўпершыню апублікаваная ў часопісе «Беларусь» 10 студзеня 1920 года.

Паэма належыць да ранняй творчасці аўтара і расказвае пра жыццёвыя дарогі і лёс тыповага беларускага селяніна. На думку Алега Лойкі, у паэме «ўжываюцца характэрныя для польскага, так званага школьнага, рамантызму вобразы прывідаў-страхаў, надаючы твору ў цэлым, асабліва канцоўцы, рамантычна-баладны характар»[1].

У аснове твора — трагічны выпадак: сялянская дзяўчына Гануля ў панскім двары, куды пайшла «на службу для хлеба куска», сярод парабкаў напаткала сумленнага і прыгожага хлопца Цімоха. Але неўзабаве іх каханне абарвалася: Цімоха пагналі ў салдаты, а Ганна з дзіцём на руках аказалася лішняй на службе. У завірушную калядную ноч, прытуліўшы малое да грудзей, яна вяртаецца да бацькоў, але, збіўшыся з дарогі, зняможаная, разам з дзіцём замярзае.[2]

Паэма перакладалася на рускую (М. Камісарава, С. Родаў), туркменскую (А. Ніязаў) і ўкраінскую (І. Муратаў) мовы. Ілюстравалі паэму Я. Раманоўскі і В. Шаранговіч.[2]

Зноскі

  1. Лойка А. А. Янка Купала // Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд У 2 ч. Ч. 2: Падруч. для філал. фак. ВНУ. — 2.е выд., дапрац. і дап.. — Мн.: Выш. шк., 1989. — С. 143—144. — 480 с. — ISBN 5-339-00183-0.
  2. 1 2 Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Зімою». — C. 251.

Спасылкі

Літаратура

  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Зімою» / Аўтар — М. М. Арочка. — C. 251.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Паэмы Янкі Купалы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be