wd wp Пошук:

Казьма Пражскі

Казьма Пражскі (лац.: Cosmas Pragensis, чэшск.: Kosmas; каля 104521 кастрычніка 1125, Прага) — першы чэшскі храніст.

Паходзіў са знатнага роду. Атрымаў адукацыю ў Празе і Льежы. У свіце германскага імператара Генрыха IV наведаў Венгрыю, Германію, Італію. З 1110 года — дэкан сабора Св. Віта ў Празе. «Чэшская хроніка» (лац.: Chronica Boëmorum) Казьмы Пражскага (пачата ў 1119-20 гадах) утрымлівае багаты і разнастайны матэрыял і з’яўляецца каштоўнай крыніцай (асабліва 3-я кніга, дзе апісваюцца сучасныя Казьме Пражскаму падзеі 1092—1125) па гісторыі Чэхіі. «Прадаўжальнікі Казьмы» давялі летапіс чэшскай гісторыі да пачатку XIII стагоддзя.

«Чэшскія хронікі» Казьмы нароўні з «Аповесцю мінулых гадоў» Нестара Летапісца і «Хронікай і дзеяннямі князёў ці кіраўнікоў польскіх» Гала Ананіма маюць фундаментальнае значэнне для славянскай культуры.

Публікацыі

Гл. таксама

Зноскі

  1. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.

Літаратура

  • Třeštik D. Kosmas, 2 vyd., Praha, 1972
  • Краткая история Чехословакии. М., 1988
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі Чэхіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be