wd wp Пошук:

Нестар Летапісец

Не́стар Летапі́сец, таксама Не́стар Пячэ́рскі, Не́стар Кі́еўскі (каля 1056—1114) — усходнеславянскі летапісец, агіёграф канца XI — пачатка XII стст., манах Кіева-Пячэрскага манастыра. Традыцыйна лічыцца адным з аўтараў Аповесці мінулых часоў, якая разам з «Чэшскай хронікай» Казьмы Пражскага і «Хронікай і дзеяннямі князёў і ўладароў польскіх» Гала Ананіма, мае фундаментальнае значенне для славянскай культуры.

Кананізававаны Рускай праваслаўнай царквой у ліку прападобных.

Біяграфія

Тэкст «Аповесці мінулых часоў» у складзе Іпацьеўскага летапісу пачынаецца з узгадкі яе бязыменага аўтара — чарнарызца Пячэрскага манастыра. Імя Нестара маецца толькі ў адным Хлебнікаўскім спісе, знойдзеным у 1809 годзе: «Повѣсти врѣменных лѣт · Нестера черноризца · Феодосьева манастиря печ(е)рьскаго…». Гэты спіс быў складзены ў канцы 1550 — пачатку 1560 гадоў, у ім маюцца ўласнаручныя праўкі кіеўскага мітрапаліта Пятра Магілы ад 1637 года. Двойчы Нестар-летапісец узгадваецца ў сачыненнях в XIII ст. пячэрскага інака Палікарпа, дойдзеных да нас у складзе «Пячэрскага патэрыка». У датаваным 1214—1226 гадамі пасланні Палікарпа да архімандрыта Акіндзіна ўзгадваецца Нестар як аўтар Летапісу («Нестер, иже тъй написа Летописец»). Другі раз Нестар узгадваецца ў творы Палікарпа пра Даміяна, Ерамію, Мацвея і Ісаака: «блаженный Нестер в Лѣтописци написа о блаженых отцихъ: о Демиане, и Еремѣи, и Матфѣи, и Исакыи». Тыя ж самыя сведчанні прысутнічаюць у «Жыціі прападобнага Антонія», складзеным крыху пазней і складзеным на вусных манастырскіх паданнях.

З «Аповесці мінулых часоў» вядома, што ў канцы XI ст. Нестар жыў у Пячэрскім манастыры: распавядае пад 1096 годам пра набег полаўцаў на Пячэрскі манастыр, ён кажа: «И приидоша на манастырь Печерьскый, нам сущим по кельям почивающим по заутрени». Акрамя таго, можна зрабіць выснову, што летапісец быў яшчэ жывы ў 1106 годзе: тады, піша ён, памёр «старець добрый» Янь, «у него же аз слышах многа словеса, яже вписах в летописиць». Больш дакладных сведчанняў пра выгляд Нестара няма.

Гісторык В. М. Тацішчаў меркаваў, што Нестар нарадзіўся на Белым Возеры.

Лічыцца, што Нестарам напісаныя «Чытанне пра жыціі і пра пагубленне Барыса і Глеба» і «Жыціе Феодосія Пячэрскага», але стыль Нестара-агіёграфа сваеасаблівы і зусім не падобны на стыль аўтара пачатковага летапісу.

Нестар Летапісец на Помніку «1000-годдзя Русі» Вялікі Ноўгарад.

Кананізацыя

Кананізаваны (прападобны Нестар) Рускай праваслаўнай царквой; дзень памяці — 27 кастрычніка, паводле юліянскага календара. Мошчы знаходзяцца ў Блізкіх (Антоніевых) пячорах Кіева-Пячэрскай лаўры.

Нестар пад імем Нестар-Летапісец уваходзіць у спіс святых Рымска-каталіцкай царквы.

Памяць

Нестар Летапісец, 1661 г.

У СССР і ва Украіне былі выдадзены паштовыя маркі, прысвечаныя Нестару.

Украінская праваслаўная царква (Маскоўскага экзархата) стварыла Ордэн прападобнага Нестара Летапісца.

Нацыянальны банк Украіны выдаў у 2006 годзе залатую юбілейную манету, прысвечаную Нестару, наміналам у 50 грывень.

Помнікі Нестару пастаўлены ў Кіеве, Уладзіміры, Луганску (1994 годзе каля Абласной універсальнай навуковай бібліьіятэкі ім М Горкага) і ў Барыспалі (Кіеўская вобласць, 27 чэрвеня 2017 г.)

У Кіеве ўзведзеныя два храмы прабадобнага Нестара Летапісца: па вул. Прамысловай, па вуліцы Добраахвотава, на тэрыторыі Кіеўскага ўнівесітэта права НАН Украіны.

Ва Украіне 9 кастрычніка прыходзіцца дзень памяці прападобнага Нестара Летапісца. З 1997 г. святкуецца Дзень украінскага пісьменства і мовы.

  • Паштовая марка СССР, 1956 год, намінал 40 кап.
  • Паштовая марка СССР, 1978 год. Першая згадка аб пасланні вестак на Русі. Аўтапартрэт летапісца Нестара.
  • Паштовая марка Украіны, 1998 год. Манах-Летапісец Нестар.
  • Ордэн Прападобнага Нестара Летапісца, Створаны Украінскай праваслаўнай царквой.
  • Залатая юбілейная манета Украінскага нацыянальнага банка, прысвечаная Нестару Летапісцу.

Зноскі

  1. https://vue.gov.ua/%D0%9D%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80_%D0%9B%D1%96%D1%82%D0%BE%D0%BF%D0%B8%D1%81%D0%B5%D1%86%D1%8C

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be