Каталектыка
Катале́ктыка (стар.-грэч.: κατάληκτος — усечаны) — тэрмін традыцыйнай стопнай метрыкі, які абазначае супадзенне або несупадзенне заканчэння вершаванага радка са стапой. Калі апошняя стапа карацейшая за астатнія стопы вершаванага радка на адзін ці два ненаціскныя склады — гэта каталектычны верш, або ўласна каталектыка. Калі апошняя стапа мае на адзін ці некалькі ненаціскных складоў больш, чым папярэднія стопы вершаванага радка, утвараецца гіперкаталектычны верш, або гіперкаталектыка. У сучасным вершазнаўстве такой класіфікацыяй заключных стопаў карыстаюцца рэдка. Звычайна гавораць пра характар клаўзулаў у вершы (мужчынскія, жаночыя, дактылічныя ці гіпердактылічныя).
Літаратура
- Кузнецов А. Е. Латинская метрика. — С. 220, 226;
- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4.