Катарына Фростэнсан
Катарына Фростэнсан (шведск.: Katarina Frostenson; 5 сакавіка 1953, Стакгольм, Швецыя) — шведская паэтэса, празаік , драматург , перакладчыца[2].
Біяграфія
Пляменніца вядомага святара і пісьменніка Андэрса Фростэнсана. Вывучала літаратуру, тэатр і кіно ў Стакгольмскім універсітэце. Дэбютавала кнігай вершаў у 1978. Перакладала творы Ж. Батая, Э. Бава, Кальтэса. Некалькі кніг выпусціла разам з мужам, французска-шведскім фатографам Жанам-Клодам Арно.
Прызнанне
Член Шведскай акадэміі з 1992 па 2018 год (18-е крэсла). Падала ў адстаўку ў сувязі са скандалам вакол яе мужа: сцвярджалася, што праз Жана-Клода Арно і Катарыну Фростэнсан ў шэрагу выпадкаў адбывалася заўчасная ўцечка інфармацыі аб будучых лаўрэатахНобелеўскай прэміі[3]. Катарына аспрэчвала абвінавачванні ў свой адрас;
Шведская акадэмія пагадзілася пакінуць у яе распараджэнні дзяржаўную кватэру і выплачваць ёй пенсію ў памеры 12 875 шведскіх крон[4].
Лаўрэат шматлікіх прэмій і ўзнагарод[2]:
- Ордэн Ганаровага легіёна;
- Медаль Літаратуры і мастацтваў (Швецыя, 2007);
- Галоўная прэмія Дзевяці (1989);
- Літаратурная прэмія Паўночнага Савета (2016);
Бібліяграфія
- I mellan / Паміж (1978)
- Rena land/ Чыстая зямля (1980)
- Den andra/ Іншы (1982)
- I det gula/ У жоўтым (1985)
- Samtalet / Размова (1987)
- Stränderna/ Пляжы (1989)
- Överblivet (1989)
- 4 monodramer/ 4 манадрамы (1990)
- Moira (1990)
- Joner/ Іёны (1991)
- Berättelser från dom/ Гісторыі з іх краіны (1992, новеллы)
- 3 × Katarina Frostenson (1992)
- Tankarna/ Думкі (1994)
- 2 Skådespel: Traum; Sal P/ Сон. Зала П (1996, драмы)
- Vägen till öarna (1996)
- Staden — en opera/ Горад (1998)
- Korallen/ Карал (1999)
- Kristallvägen (2000
- Skallarna (2001, эсэ, у суаўтарстве з А.Фіарэтасам.
- Endura (2002)
- Karkas (2004)
- Ordet/ Слова (2006)
- Tal och Regn/ Размова і дождж (2008)
- Flodtid (2011)
- Tre vägar (2013)
- Sånger och formler (2015)
Зноскі
- ↑ Katarina Frostenson // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Біяграфія на сайце Шведскай акадэміі
- ↑ Nobel prize in literature 2018 cancelled after sexual assault scandal // The Guardian, 4.05.2018.
- ↑ Förlikning klar med Katarina Frostenson — lämnar Akademien // Aftonbladet, 18.01.2019.