wd wp Пошук:

Кнут Гамсун

Кнут Га́мсун (нарв.: Knut Hamsun), сапраўднае імя Кнуд Пе́дэрсен (нарв.: Knud Pedersen; 4 жніўня 1859 — 19 лютага 1952) — нарвежскі пісьменнік, паэт, драматург, сацыяльны крытык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі літаратуры (1920).

Біяграфія

Вёў вандроўнае жыццё, змяніў шмат прафесій. З 1911 года жыў у Нарвегіі. У 1934 годзе публічна выказаў сваю падтрымку нацыстам. У 1945 годзе арыштаваны, у 1947 годзе асуджаны за калабарацыянізм.

Творчасць

У ранніх раманах і аповесцях «Голад» (1890), «Містэрыі» (1892), «Новая зямля» (1893), «Пан» (1894), «Вікторыя» (1898), зборніку навел «Сіеста» (1898), напісаных у традыцыях неарамантызму, адчуваецца ўплыў філасофскіх ідэй Ф. Ніцшэ, Э. Сведэнбарга, А. Шапенгаўэра. С. Кіркегара, эстэтыкі А. Стрындберга, Ф. Дастаеўскага. У раманах «Пад восеньскай зоркай» (1906), «Бенані», «Роза» (абодва 1908), «Вандроўнік грае пад сурдзінку» (1909) дамінуюць матывы самотнага вандроўніцтва, беспрытульніцтва, пошуку шляхоў да зліцця з прыродай. Раманы «Апошняя ўцеха» (1912), «Дзеці свайго часу» (1913), «Мястэчка Сегельфос» (1915), «Плады зямлі» (1917; Нобелеўская прэмія) вызначаюцца непрыняццем тагачаснай заходняй цывілізацыі (за выключэннем нямецкай). Ідэі зліцця з прыродай і зямлёй развіваюцца ў раманах «Жанчыны каля студні» (1920), «Аўгуст» (1930), «А жыццё ідзе» (1933), «Кольца замыкаецца» (1936). Аўтар драматычных твораў «Каля брамы царства» (1895), «Гульня жыцця» (1896), «Вечаровая зара» (1898), «Манах Вэнт» (1902), зборнікаў вершаў «Дзікі хор» (1904), мемуараў «На зарослых сцяжынках» (1949).

Беларускія пераклады

Асобныя творы К. Гамсуна пераклалі на беларускую мову Лявон Баршчэўскі і Лідзія Ёхансен.

  • Царыца Саўская // Крыніца 1996, № 25 (10).
  • Голад / Пер. Л.Баршчэўскага; Пан. Вікторыя / Пер. Л. Ёхансен. Мн.: Выдавец А.Янушкевіч, 2017.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Knut Hamsun // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Knut HamsunNorsk biografisk leksikon.
  4. Гамсун Кнут // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Гамсун Кнут // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  6. LIBRIS — 2013. Праверана 24 жніўня 2018.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Нарвегіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be