wd wp Пошук:

Костас Варналіс

Ко́стас Ва́рналіс (грэч.: Κώστας Βάρναλης; 26 лютага 1884, г. Бургас, Балгарыя — 16 снежня 1974) — грэчаскі пісьменнік.

Біяграфія

Нарадзіўся 26 лютага 1884 года ў Бургасе (Балгарыя) у сям’і грэчаскага шаўца Янакаса Бубуса (Варналіс — мянушка, якая азначае, што род паходзіць з Варны). Скончыўшы школу і педагагічнае вучылішча ў Плоўдзіве. У 1909 годзе скончыў Афінскі ўніверсітэт, выкладаў у гімназіі і быў дырэктарам школы. Выкладаў таксама ў сваёй Афінскім універсітэце. У 1918 годзе атрымаў дзяржаўную стыпендыю і 19191921 гадах знаходзіўся ў Парыжы, слухаў у Сарбоне лекцыі па філалогіі і эстэтыцы.

Пераследаваўся за свае погляды: у 1925 годзе ён быў звольнены з выкладчыцкай працы, а ў 1935 — сасланы. З іншага боку, ён як праваднік пракамуністычных ідэй карыстаўся вялікай увагай з боку савецкіх улад: у 1934 годзе быў запрошаны ў СССР, дзе ён прыняў удзел у Першым з’ездзе савецкіх пісьменнікаў, а ў 1959 — узнагароджаны Міжнароднай Ленінскай прэміяй «За ўмацаванне міру паміж народамі».

Творчасць

Першы зборнік вершаў «Соты» (1905) прасякнуты геданістычнымі і эстэцкімі матывамі. Аўтар зборнікаў палітычнай лірыкі «Свабодны свет» (1965), «Гнеў народа» (1975), паэм «Святло, якое пячэ» (1922), «Асаджаныя рабы» (1927), сатырычных аповесцяў-памфлетаў «Сапраўдная апалогія Сакрата» (1931; беларускі пераклад М. Бусла), «Дзённік Пенелопы» (1947) і інш., зборнік памфлетаў «Дыктатары» (1954), драмы «Атал III» (1970), літаратурна-крытычных артыкулаў (кніга «Эстэтыка—крытыка», 1958).

Зноскі

  1. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Karabelas N. Πρεβεζάνικα Χρονικά : Ευρετήριο τευχών 1-50 / пад рэд. N. KarabelasActia Nicopolis Foundation, 2014. — ISBN 978-960-7660-25-1

Літаратура

Беларускія пераклады

  • Сапраўдная апалогія Сакрата // Далягляды. Мн., 1992;

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя·Пісьменнікі Грэцыі Катэгорыя·Паэты XX стагоддзя Катэгорыя·Паэты Грэцыі Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта Катэгорыя·Перакладчыкі XX стагоддзя Катэгорыя·Перакладчыкі Грэцыі Катэгорыя·Перакладчыкі на навагрэчаскую мову Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта Катэгорыя·Перакладчыкі са старажытнагрэчаскай мовы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be