Крысціян Гофман фон Гофмансвальдау
Крысціян Гофман фон Гофмансвальдау (25 снежня 1616, Брэслау, цяпер Уроцлаў, Польшча — 18 красавіка 1679) — нямецкі паэт, адзін з буйных прадстаўнікоў барока, стваральнік т. зв. другой сілезскай школы паэтаў, блізкай да марынізму.
Скончыў Лейдэнскі ўніверсітэт (Нідэрланды).
Дэбютаваў перакладамі з італьянскай паэзіі. Дыяпазон лірыкі Крысціяна Гофмана фон Гофмансвальдау (надрукавана пасмяротна) вельмі шырокі: ад галантнай любоўнай паэзіі (эратычныя оды, мадрыгалы, рандо) да трагічнай філасофскай лірыкі, эпітафій і эпіграм, дзе геданістычныя матывы спалучаюцца з адчуваннем марнасці, тленнасці быцця. Вядомасць яму прынеслі «Гераічныя лісты» (1679), узорам для якіх паслужылі «Гераіды» Авідзія.
Зноскі
- 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118706187 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- 1 2 LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ Christian Hofmann von Hofmannswaldau // Store norske leksikon — 1978.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118706187 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.