wd wp Пошук:

Крэцьен дэ Труа

Крэцьен дэ Труа
Сярэднявечная ілюстрацыя да рамана «Івайн»

Крэцье́н дэ Труа́, Крэсцьен з Труа (фр.: Chrétien de Troyes; каля 1135 - каля 1183) — выдатны сярэднявечны французскі майстар куртуазнага рамана. Пра жыццё Крэцьена дэ Труа вядома мала. Сюжэты і стыль яго раманаў сведчаць пра яго добрую адукацыю, уласцівую клірыкам таго часу, а намёкі і прысвячэнні паказваюць на сувязі Крэцьена дэ Труа з дваром графіні Марыі Шампанскай1164), па замове якой Крэцьен дэ Труа напісаў раман пра Ланселота, і з дваром графа Філіпа Фландрскага (1169—1188), па замове якога быў напісаны раман пра Персеваля, які застаўся няскончаным з-за смерці аўтара.

Творчасць

Крэцьен пакінуў не толькі пяць раманаў, але таксама ўзоры лірыкі, паэму «Філамена» і помнік жыційнай літаратуры — агіяграфічную паэму (яе часам недакладна называюць «раманам») «Вільгельм Англійскі».

Відавочна юнацкае захапленне Крэцьена Авідзіем. Сляды гэтага захаплення праяўляюцца не толькі ў захаваным «Філамене» і ў назвах іншых, якія не дайшлі да нас, апрацовак шэрагу Авідзіевых сюжэтаў, не толькі ў прамым указанні на захапленне старажытнарымскім паэтам (з гэтага пачынаецца, як вядома, «Кліжэс»), але і ў выяўленых даследчыкамі рэмінісцэнцыях з Авідзія ў шэрагу раманаў.

Да нашага часу дайшло некалькі куртуазных раманаў Крэцьена дэ Труа: «Эрэк», які апавядае пра перамогу кахання над рыцарскай доблесцю, «Кліжэс», апрацаваная ў адпаведнасці з патрабаваннямі куртуазнага стылю гісторыя Трыстана і Ізольды, «Рыцар у калясцы» пра каханне Ланселота да каралевы Джынеўры, «Івейн, або рыцар з ільвом» пра канфлікт кахання і рыцарскай доблесці, «Паданне пра Грааль, або Персеваль», якое аб’яднала гісторыю прастака Персеваля з містычнымі матывамі хрысціянскіх апокрыфаў.

У наш час усталёўваецца наступнае датаванне твораў Крэцьена: «Эрэк і Эніда» датуецца прыблізна 1170 г., «Кліжэс», таксама вельмі прыблізна,— 1176 г., «Івейн» і «Ланселот» — 1176—1181 гг., «Персеваль» — 1181—1191 гг.[4]

Міністэрыял нязнатнага паходжання, заснавальнік куртуазнага стылю ў паўночна-французскай літаратуры, Крэцьен дэ Труа ў выбары сюжэтаў і ў апісанні любоўных адносін знаходзіцца яшчэ на стыку дзвюх эпох.

Крэцьен дэ Труа ўслед за Васам уводзіць у куртуазную літаратуру брэтонскія матывы: раманы «Эрэк», «Івейн», «Ланселот», «Персеваль» разыгрываюцца пры двары караля Артура. У той жа час у «Эрэку» прасочваецца антычны і візантыйскы ўплыў, аднак «грахоўны і ганебны» любоўны сюжэт пра Трыстана і Ізольду, які праслаўляе сілу кахання, выклікае ў Крэцьене дэ Труа пратэст.

Неадназначнасць поглядаў Крэцьена дэ Труа прасочваецца і ў яго стаўленні да жанчыны. У ранніх раманах дэ Труа падвяргае сваіх гераінь суровым выпрабаванням, напрыклад, у рамане «Эрэк» жонцы Эрэка Энід за адсутнасць пакоры. А ў іншых песнях Крэцьен дэ Труа развівае адно з асноўных палажэнняў новага разумення кахання як куртуазнага служэння замужняй даме, лічачы яго найбольш дасканалай і годнай формай страсці.

Крэцьен дэ Труа вагаецца паміж старым феадальна-царкоўным і новым свецка-куртуазным светапоглядам. У яго творчасці ясна выяўляюцца рысы, якія дазваляюць зблізіць куртуазнасць з рэнесансным рацыяналізмам і ўважлівым стаўленнем да перажыванняў чалавека. У сваёй творчасці Крэцьен дэ Труа спрабуе адпавядаць ідэалу яснай і разумнай гармоніі, уласцівай куртуазнай паэзіі.

У Крэцьена былі свае вучні, і аднаму з іх, Гадфруа дэ Ланьі, ён даручыў скончыць апавяданне пра любоўныя вар’яцтвы Ланселота Азёрнага, якое надакучыла мэтру. Гэта ўжо першы крок да стварэння «школы», контуры якой, зрэшты, яшчэ толькі намячаюцца.

Творы

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France Record #11896805x // BnF catalogue généralParis: BnF. Праверана 28 жніўня 2016.
  2. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118520547 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  4. Михайлов А.Д. Французский рыцарский роман. м., 1976, с. 114.

Бібліяграфія

  • I. Christian von Troye’s sämtliche erhaltene Werke, hrsg. v. W. Foerster, «Romanische Bibliothek», 1884—1899, № 1, 5, 12, 20, 21; Ivain, hrsg. v. W. Foerster, 2 Aufl., mit einem Nachtrag v. A. Hilka, 1927.
  • II. Holland W. L., Chr. v. Troye, 1881; Emecke H., Chr. v. Troye als Persönlichkeit und als Dichter, Würzburg, 1892; Mertens P., Die kulturhistorischen Momente in den Romanen des Kr. de Troye, Berlin, 1900; Schulz O., Die Darstellung psychologischer Vorgänge in den Romanen Kr. v. Troye, Halle, 1903; Hilka A., Die direkte Rede als stilistisches Kunstmittel in den Romanen des Kr. v. Troye, Halle, 1903; Borrman O., Putz R., Christians «Ivain» und Hartmanns «Iwain» nach ihrem Gedankengehalt, 1927.
  • III. Potvin Ch., Bibliographie de Chrestien de Troyes, 1863.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Артурыяны Катэгорыя·Паэты XII стагоддзя
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be