wd wp Пошук:

Купала (фільм)

«Купа́ла» (працоўныя назвы «Янка Купала», «Пакуль будзе неба») — беларускі мастацкі фільм пра жыццё і творчасць беларускага класіка Янкі Купалы, які зняты на кінастудыі «Беларусьфільм» пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Прэм’ера планавалася ў Дзень беларускага кіно — 17 снежня 2019 года,[2][3][4][5] але па прычыне праблем з фінальнай гатоўнасцю спецэфектаў была перанесена на 2020 год.[6][7]

Сюжэт

Гістарычная драма апавядае пра лёс народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. У карціне раскрываюцца асноўныя вехі жыццёвага і творчага шляху паэта, якія супалі з найбольш трагічнымі падзеямі XX стагоддзя.

Акцёры

Акцёр Роля
Мікалай Шастак Янка Купала Янка Купала
Вераніка Пляшкевіч Паўліна Мядзёлка Паўліна Мядзёлка
Алена Гіранок Уладзіслава Станкевіч Уладзіслава Станкевіч
Ганна Палупанава маці
Аляксандр Абрамовіч бацька
Ігар Дзянісаў
Уладзімір Карачэўскі афіцэр

Здымачная група

  • рэжысёр — Уладзімір Янкоўскі[be-tarask]
  • аператар — Ілля Пугачоў
  • сцэнарысты — Аляксандра Барысава, Алена Калюнова
  • мастак-пастаноўшчык — Наталля Наваенка
  • падбор акцёраў — Інга Муратава
  • мастак па касцюмах — Алёна Ігруша
  • мастак па грыму — Таццяна Баркун

Стварэнне і пракат

Здымкі адбываліся цягам 2018—2019 гадоў і праходзілі ў Беларусі, Расіі, Літве. У канцы верасня 2019 года фільм быў змантаваны. Над фільмам працавалі расійскія і беларускія аператары. Музыка да фільма была запісана сімфанічным аркестрам. Праца грымёраў выканана па тэхналогіі, якая выкарыстоўвалася ў Маскве на здымках фільма «Высоцкі. Дзякуй, што жывы[ru]». Трэйлер фільма ёсць на англійскай, рускай, беларускай і кітайскай мовах. Афіша распрацоўвалася сумесна з беларускім мастаком і дызайнерам Уладзімірам Цэслерам. Стваральнікі не плануюць адразу пускаць стужку ў шырокі пракат: у дзень прэм’еры фільм будзе прадстаўлены толькі журналістам і кінематаграфічнай грамадскасці. Фільму гатовяць вялікую фестывальную гісторыю. У 2020 годзе кінастужку плануецца прадставіць шырокаму гледачу. Ствараюцца варыянты поўнаметражнага вялікага кіно, а таксама 4-серыйнага тэлевізійнага фільма.

7 верасня 2020 года фільм з’явіўся ў адкрытым доступе ў інтэрнэце ў адным з тэлеграм-каналаў. Генеральны дырэктар «Беларусьфільма» Уладзімір Карачэўскі заявіў, што гэта пірацкая версія фільма і паабяцаў, што з’яўленню дадзенай чарнавой версіі фільма ў сетцы будзе дадзена прававая ацэнка.[8]

Прэм’ерны паказ стужкі прайшоў 14 лістапада 2020 года на пляцоўцы міжнароднага фестываля кіно краін Садружнасці «Маскоўская прэм’ера». Публіцы карціну прадставілі рэжысёр Уладзімір Янкоўскі і члены здымачнай групы.[9] Праз паўгода фільм мусіў дэманстравацца на Еўразійскім кінафестывалі ў Вялікабрытаніі. Напярэдадні паказу яго паглядзела некалькі сяброў журы, але за 2 дні да прэм’еры «Беларусьфільм» адклікаў стужку з фестываля.

Крытыка

11 жніўня 2021 года кандыдат мастацтвазнаўства Зянон Пазняк абнародаваў водгук на фільм, у якім зазначыў: «Гэта адзіны твор, зроблены на кінастудыі “Беларусьфільм”, дзе адлюстраваны праўдзівы беларускі дух, культура, вобразы і дачыненьні між людзьмі».[10]

Зноскі

  1. https://budzma.by/news/kupala-10-pytanniau.html Праверана 28 мая 2021.
  2. Фильм о Янке Купале впервые покажут в День белорусского кино(руск.) , «Нацыянальная бібліятэка Беларусі» (30 Май 2019). Праверана 13 жніўня 2019.
  3. Фильм про Янку Купалу и ещё 5 премьер готовит «Беларусьфильм»(руск.) , СТБ (08.02.2019 - 10:15). Праверана 13 жніўня 2019. Архівавана 10 жніўня 2019.
  4. «Беларусьфильм» выпустил трейлер фильма о Янке Купале(руск.) , СБ. Беларусь сегодня (4 июня 09:20). Праверана 13 жніўня 2019.
  5. Фильм о Янке Купале впервые покажут в День белорусского кино(руск.) , БЕЛТА (28.05.2019 / 13:07). Праверана 13 жніўня 2019.
  6. ПЕПЕЛЯЕВ, Валентин. Режиссер Владимир ЯНКОВСКИЙ рассказал о самой ожидаемой премьере года — национальном кинопроекте «Купала»(руск.) , СБ. Беларусь сегодня (16 декабря 23:59). Праверана 19 снежня 2019.
  7. «Фильм отослали президенту». Лукашенко посмотрит новинку «Беларусьфильма», затем ее покажут зрителям(руск.) , «TUT.BY» (24 снежня 2019). Праверана 1 лютага 2020. Архівавана 1 лютага 2020.
  8. Фильм “Купала” слили в сеть, посмотреть его можно в Telegram (нявызн.), Интерфакс-Запад (07.09.2020 11:31). Праверана 12 кастрычніка 2020. Архівавана 12 кастрычніка 2020.
  9. «Нічога скандальнага мы не ўбачылі», — сусветную прэм’еру «Купалы» ладзяць у Маскве (нявызн.), Наша Ніва (29.10.2020 / 21:08). Праверана 2 лістапада 2020.
  10. Зянон Пазьняк. (нявызн.), «Беларуская салідарнасьць» (11 жніўня 2021). Праверана 15 жніўня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Янка Купала
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be