Лазар Веніямінавіч Шарашэўскі
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шарашэўскі. Ла́зар Веніямі́навіч Шарашэ́ўскі (укр.: Лазар Веніамінович Шерешевський; 5 студзеня 1926, Кіеў — 15 студзеня 2008, Масква) — расійскі паэт, перакладчык.
Біяграфія
Бацька Лазара Веніямін Аронавіч нарадзіўся ў Навагрудку. Пад канец XIX стагоддзя сям’я дзеда Веніяміна пераехала пад Кіеў[1]. Дзед з боку маці паходзіў з Мазыра, бабуля — з Пінску. У 1938 бацька Лазара быў арыштаваны, а пасля расстраляны[2].
Лазар навучаўся ў сярэдняй школе № 44 Кіева. У 1930-я належаў да кола маладых кіеўскіх паэтаў, у які ўваходзілі Якаў Хялемскі, Іван Ялагін, Рыталій Заслаўскі, Навум Каржавін.
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны эвакуіраваны ў Горкаўскую вобласць, адкуль у 1943, пасля скончыўшы дзевяць класаў сярэдняй школы, пайшоў у Чырвоную армію, удзельнічаў у баявых дзеянняў на Паўночна-Заходнім фронце. У 1944 па даносе быў арыштаваны і па абвінавачанні ў антысавецкай агітацыі прыгавораны да 5 гадоў лагераў з паражэннем у правах. Зняволенне адбываў у Бяскуднікаўскім лагеры (Комі АССР), дзе працаваў на будаўніцтве 501-й Запалярнай дарогі.
Пасля вызвалення жыў у Салехардзе, дзе пазнаёміўся з будучай жонкай. Каб ажаніцца, Геля мусіла выйсці з партыі[3].
Па смерці Сталіна ў 1953 Шарашэўскія пераехалі ў Горкі, дзе Лазар скончыў гістарычна-філалагічны факультэт Горкаўскага ўніверсітэта (1958).
Працаваў у рэдакцыях, пасля на творчай працы. З 1971 — у Маскве[4].
Член Саюза пісьменнікаў СССР (1966). Лаўрэат прэміі часопіса «Літва літаратурная» (1980).
Пахаваны ў Маскве на Ваганькаўскіх могілках.
Творчасць
Друкавацца пачаў з 1955 года. Перакладаў на рускую мову вершы Эдуардаса Межалайціса, Юстынаса Марцінкявічуса, Кайсына Куліева, Геворга Эміна, Дэборы Хайкінай[4].
Паэзія
- Дороги дальние. Горький, 1958
- Доверие: Стихи. Горький, 1966
- Созвездие весов: Стихи. Горький, 1969
- Преломление. М., 1993
- Да, и я прошагал войной. М., 1995
- Перемещенье сроков: Стихи. М., 1996
Пераклады
- Шахмурзаев С. Стихи. Нальчик, 1975
- Сулейманов А. С. Симфония гор: Стихи и поэмы. Грозный, 1977
- Межелайтис Э. Пантомима: Стихи. М., 1980
Зноскі
- ↑ Лазарь Шерешевский. Киев далёкий, Киев довоенный(руск.) . Институт иудаики. Праверана 13 жніўня 2012.(недаступная спасылка)
- ↑ Киевский календарь(руск.) . Праверана 13 жніўня 2012.
- ↑ Алина Чадаева. Но жаль того огня… // Литературная Россия. — 28 сакавіка 2008. — № 13.
- 1 2 ШЕРЕШЕВСКИЙ Лазарь Вениаминович(руск.) . Российская еврейская энциклопедия (30 жніўня 2009). Праверана 13 жніўня 2012.
Літаратура
- «Усмешка бытия». Лазарь Шерешевский: Жизнь и творчество. — М., 2011.
Спасылкі
- Мемуары аўтара пра час, калі ён быў вязнем сралінскага лагера Архівавана 25 кастрычніка 2012.(руск.)
- Век перакладу(руск.)
- [А. Чадаева. Но жаль того огня… <Памяти Л.="" Шерешевского="">](http://www.litrossia.ru/article.php?article=2676)(руск.)Памяти>
- Кіеў далёкі, Кіеў даваенны(недаступная спасылка) (руск.)
- Будоўля № 503 Архівавана 25 кастрычніка 2012. (руск.)