wd wp Пошук:

Ларс Алін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Алін.

Ларс Алін (шведск.: Lars Ahlin, 4 красавіка 191511 сакавіка 1997) — шведскі аўтар і эстэтык.

Біяграфія

Алін пакінуў школу, калі яму было 13, каб пракарміць сваю сям’ю. Пазней ён вучыўся ў некалькіх сярэдніх школах.

Пасля заканчэння вучобы Ларс пераехаў у Стакгольм, дзе напісаў два неапублікаваныя раманы. Першы поспех прыйшоў з Tåbb med manifestet (1943). Гісторыя пра маладога пралетарыя, які адхіляе каштоўнасці камунізму на карысць секулярызуемай Лютэранскай тэалогіі, дзе чалавек ацэнены па яго справах без прадузятых паняццяў, рыхтавала глебу для яго наступных работ. Крытыкі параўноўвалі Аліна з Фёдарам Дастаеўскім і Томасам Манам.

Узнагароды

Сярод прэмій, атрыманых пісьменнікам ёсць Прыз Дзевяці ў 1960, Litteraturfrämjandets stora romanpris у 1962 і Маленькая Нобелеўская прэмія ў 1966. У 1995 годзе атрымаў Скандынаўскую прэмію Шведскай акадэміі.

Значныя творы

  • Tåbb med manifestet, 1943
  • No Eyes Await Me (зборнік апавяданняў), 1944
  • Min död är min , 1945
  • Om, 1946
  • Kanelbiten, 1953
  • The Great Amnesia, 1954
  • Natt i marknadstältet, 1957
  • Bark and Leaves, 1961
  • Sjätte munnen, 1985

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 3 Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 26. — ISBN 978-2-221-06888-5
  3. Lars Ahlin // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Lars Gustav Ahlin // Proleksis enciklopedija — 2009.

Літаратура

  • “Ahlin, Lars”, Academic American Encyclopedia, 1991 edition, p. 198.
  • “Ahlin, Lars”. Encyclopædia Britannica. Encyclopædia Britannica 2007 Ultimate Reference Suite. Chicago: Encyclopædia Britannica, 2007.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Швецыі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be