Томас Ман
Паўль Томас Ман (ням.: Paul Thomas Mann, 6 чэрвеня 1875 — 12 жніўня 1955) — нямецкі пісьменнік, эсэіст, майстар эпічнага рамана, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1929).
Біяграфічныя звесткі
Брат Генрыха Мана, бацька Клауса Мана і Эрыкі Ман.
Вучыўся ў Мюнхенскім універсітэце. 3 1933 у эміграцыі.
Творчасць
На фарміраванне яго мастацкага метаду паўплывалі І. В. Гётэ, Л. Талстой, Ф. Дастаеўскі, А. Шапенгаўэр, Ф. Ніцшэ.
Дэбютаваў навелай «Распусніца» (1894). Вядомасць прынёс раман «Будэнброкі» (т. 1—2, 1901), у якім на прыкладзе некалькіх пакаленняў адной сям’і пісьменнік паказаў эканамічную і грамадскую дэградацыю нямецкага бюргерства. У адзначаных тонкім псіхалагізмам раманах «Каралеўская вялікасць» (1909), «Прызнанні авантурыста Фелікса Круля» (1910), навелах «Трыстан», «Тоніё Крэгер» (абедзве 1903), «Смерць у Венецыі» 0913, экранізацыя 1971) роздум пра лёс мастака і мастацтва ва ўмовах крызісу бюргерскай культуры. Духоўнае жыццё грамадства напярэдадні 1-й сусветнай вайны ў цэнтры філасофскага рамана «Чароўная гара» (1924). Антыфашысцкімі ідэямі прасякнуты навела «Марыё і штукар» (1930), гістарычная тэтралогія на біблейскую тэму «Іосіф і яго браты» (1933—43). Найбольш значны твор — філасофскі раман «Доктар Фаўстус» (1947), у якім трагедыя мастака сімвалізуе трагедыю і гістарычную віну Германіі.
Аўтар драмы «Ф’ёрэнца» (1906), кнігі «Развагі апалітычнага» (1918), раманаў «Лота ў Веймары» (1939, пра Гётэ), «Выбраннік» (1951), літаратурна-крытычных і публіцыстычных прац.
Рэалістычныя творы Т. Мана адметныя маштабнасцю канфліктаў, струкгурнай завершанасцю, насычаны філасофскімі, гістарычнымі і мастацкімі алюзіямі, сведчаць аб яго цікавасці да натуралізму і імпрэсіянізму.
Творы
- Маленькі спадар Фрыдман / Der kleine Herr Friedemann, (1898)
- Будэнброкі / Buddenbrooks — Verfall einer Familie (раман, (1901)
- Тоніё Крэгер / Tonio Kröger, навела, (1903)
- Трыстан / Tristan, навела, (1903)
- Каралеўская вялікасць / Königliche Hoheit, (1909)
- Смерць у Венецыі / Der Tod in Venedig, апавяданне, (1912) ,
- Развагі апалітычнага / Betrachtungen eines Unpolitischen, (1918)
- Чароўная гара / Der Zauberberg, раман (1924) ,
- Марыё і штукар / Mario und der Zauberer, апавяданне (1930) Архівавана 15 сакавіка 2009.
- Іосіф і яго браты / Joseph und seine Brüder, раман-тэтралогія (1933—1943)
- Гісторыі Якава / Die Geschichten Jaakobs, (1933)
- Малады Іосіф / Der junge Joseph, (1934)
- Іосіф у Егіпце / Joseph in Ägypten, (1936)
- Іосіф-кармільца / Joseph der Ernährer, 1943)
- Праблема свабоды Das Problem der Freiheit, эсэ (1937)
- Лота ў Веймары / Lotte in Weimar, раман (1939)
- Менныя голавы. Індыйская легенда / Die vertauschten Köpfe — Eine indische Legende, (1940)
- Доктар Фаўстус / Doktor Faustus, раман (1947) ,
- Абраннік / Der Erwählte, раман (1951)
- Прызнанні авантурыста Фелікса Круля / Bekenntnisse des Hochstaplers Felix Krull. Der Memoiren erster Teil, (1922/1954)
- Культура і сацыялізм / Kultur und Sozialismus(1929)
Беларускія пераклады
- Доктар Фаўстус: жыццё нямецкага кампазітара Адрыяна Леверкюна, пра якое расказаў яго сябар: раман / Томас Ман; пераклад з нямецкай мовы і каментарыі В. Сёмухі; [прадмова А. Міхайлава]. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1989. — 539 с. — (Скарбы сусветнай літаратуры).
- Навелы: Для сярэд. і ст. шк. ўзросту / Томас Ман, Штэфан Цвэйг; Пер. з ням. В. С. Сёмухі, У. П. Чапегі; Маст. І. Г. Баранаў — Мн.: Юнацтва, 1996. — 320 с. — (Школьная бібліятэка).
- Смерць у Венецыі: выбраныя навелы і апавяданні / Томас Ман; пер. з ням. У. А. Папковіча. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2018. — 388, [2] с. — (Серыя «Noblesse Oblige»).
Зноскі
- 1 2 3 4 Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 4. — С. 584–589.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 Манн Томас // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ Манн Томас // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ http://www.kilchberg.ch/xml_1/internet/de/application/d20/d24/d302/f243.cfm Праверана 20 лістапада 2015.
- 1 2 Kindred Britain
- ↑ https://www.tum.de/die-tum/aktuelles/pressetermine/detail/article/30502/
- 1 2 RKDartists Праверана 26 верасня 2022.
Спасылкі
- Марыё і штукар Архівавана 1 сакавіка 2021.
Літаратура
- Лявонава Е. Ман // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).