wd wp Пошук:

Ласла Краснахаркаі

Ла́сла Краснахаркаі (венг.: Krasznahorkai László; нар. 5 студзеня 1954) — венгерскі пісьменнік. Імгненна ўвайшоў у літаратурную супольнасць Венгрыі пасля выдання ў 1985 годзе рамана «Сатанінскае танга», які меў дзіўны поспех.

Біяграфія

Першы раз Ласла трапіў за мяжу камуністычнай Венгрыі ў 1987 годзе, правёўшы год у Заходнім Берліне. З моманту калапсу Савецкага блоку ён жыў у розных кутках свету. Між тым часта вяртаецца як у Венгрыю, так і ў Германію, аднак большую частку свайго жыцця праводзіць напераменку ў Францыі, Іспаніі, ЗША, Англіі, Галандыі, Італіі, Грэцыі, Кітаі і Японіі.

Творчасць

У 1993 годзе раман «меланхолія супраціву» атрымаў у Германіі Bestenliste-Prize як лепшая літаратурная праца года. Ад ЗША да Японіі пісьменнік атрымаў толькі дадатную крытыку. Сама Сьюзан Зонтаг адзначыла: «Ён сучасны венгерскі майстра апакаліпсісу, той каго можна натхнёна параўнаць з Гогалем і Мелвілам». Вінфрыд Георг Макс Зебальд адзначыў: «Універсальны погляд Краснахаркаі канкурыруе з Гогалевымі „Мёртвымі душамі“ і далёка пераўзыходзіць усё напісанае яго сучаснікамі».

Творы

  • 1985 «Сатанінскае танга» (Sátántangó) — раман
  • 1986 «Апошняя літасць» (Kegyelmi viszonyok) — навелы
  • 1989 «меланхолія супраціву» (Az ellenállás melankóliája) — раман
  • 1992 «Палонны Ургі» (Az urgai fogoly) — навелы
  • 1999 «Вайна і вайна» (Háború és háború) — раман
  • 2003 «З поўначы — гара, з поўдня — возера, з усходу — дарога, з захаду — рака» (Északról hegy, Délről tó, Nyugatról utak, Keletről folyó) — раман
  • 2004 «Разруха і смутак у Паднябеснай» (Rombolás és bánat az Ég alatt) — дакументальны раман аб Кітаі
  • 2009 «Апошні воўк» (Az utolsó farkas) — раман
  • 2010 “” (Állatvanbent)

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 Digital Literary Academy
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122146581 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 http://www.krasznahorkai.hu/biography.html Праверана 3 жніўня 2015.
  4. 1 2 Digital Literary Academy Праверана 3 жніўня 2015.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя·Пісьменнікі XXI стагоддзя Катэгорыя·Пісьменнікі Венгрыі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be