wd wp Пошук:

Лаца Новамескі

Мемарыяльная дошка на будынку Акадэміі навук у Браціславе

Ла́ца Но́вамескі (славацк.: Laco Novomeský, сапраўднае імя Ладзіслаў Новамескі; 27 снежня 1904, Будапешт, Аўстра-Венгрыя — 4 верасня 1976, Браціслава) — славацкі паэт, грамадскі дзеяч. Народны пісьменнік Чэхаславакіі (1964).

Біяграфія

Скончыў настаўніцкую семінарыю ў г. Модра. Вучыўся на філасофскім факультэце Браціслаўскага ўніверсітэта (1923?1925). З 1924 публікаваўся ў шэрагу левых часопісаў. У 1925 годзе ўступіў у шэрагі Камуністычнай партыі Чэхаславакіі. Актыўны ўдзельнік яе радыкальнага крыла. Вёў вялікую журналісцкую (у друкаваных органах КПЧ) і грамадска-палітычную працу.

З 1929 жыў у Празе. Друкаваўся ў чэшскіх і славацкіх камуністычных выданнях. Уваходзіў у круг чэхаславацкіх інтэлектуалаў. У 1934 годзе падпісаў антыфашысцкі маніфест. У 1937 заснаваў Клуб сяброў рэспубліканскай Іспаніі, якую наведаў неўзабаве пасля гэтага.

У 1938 годзе вярнуўся ў Славакію. Падчас Другой сусветнай вайны ў 1943 годзе быў у колькасці арганізатараў і членаў падпольнай Камуністычнай партыі Славакіі, у 1944 годзе ўдзельнічаў у Славацкім нацыянальным паўстанні.

У кастрычніку 1944 года ўваходзіў у склад дэлегацыі Славацкага нацыянальнага савета, якая пабыла ў Лондане, дзе вёў перамовы з кіраўніцтвам Чэхаславакіі ў выгнанні.

Пасля Другой сусветнай вайны Ладзіслаў Новамескі — выдатны славацкі палітык. У жніўні 1945 года быў абраны дэлегатам Нацыянальнага славацкага савета. У 1945 годзе стаў членам ЦК Камуністычнай партыі Славакіі, у 19451950 гадах — член ЦК Камуністычнай партыі Чэхаславакіі. Дэлегат партыйных з’ездаў КПЧ. У 1948 годзе пасля дзяржаўнага перавароту і прыходу камуністаў да ўлады зрабіў хуткую кар’еру.

З 1951 года кіраваў Маціцай славацкай.

У 1950 годзе быў абвінавачаны ў буржуазным нацыяналізме. Пазбавіўся ўсіх пасад. У 1951 быў арыштаваны. У красавіку 1954 года прысуджаны да 10 гадоў на судовым працэсе над дыверсійнай групай буржуазных нацыяналістаў у Славакіі (так званая «справа Густава Гусака»). Пазней ,калі адбыў палову пакарання, быў умоўна-датэрмінова вызвалены. Жыў у Празе пад наглядам паліцыі, не атрымаўшы дазволы вярнуцца ў Браціславу.

У 19631970 гадах працаваў дырэктарам Інстытута літаратуры Славацкай акадэміі навук у Браціславе. Толькі пасля рэабілітацыі ў снежні 1963 года смог ізноў публікаваць свае творы і паўторна ўступіў у камуністычную партыю. У маі 1963 года на канферэнцыі славацкіх пісьменнікаў ізноў урачыста прыняты ў члены Саюза пісьменнікаў.

У 19681971 гадах быў намеснікам старшыні і членам Нацыянальнага савета Славакіі. У 19681974 гадах старшыня Маціцы славацкія. З 1974 года — яе ганаровы старшыня.

Творчасць

Пачынаў у рэчышчы пралетарскай паэзіі (зб. «Нядзеля», 1927). Аўтар зборнікаў лірыкі сацыяльна-псіхалагічнай («Адчыненыя вокны», 1935; «Адтуль» і «Добры дзень, вам», абодва 1964), антыфашысцкай («Святы за ваколіцай», 1939; «Забароненым алоўкам», 1946), паэм «Да горада 30 хвілін» і «Віла Тэрэза» (абедзве 1963), літаратуразнаўчых і публіцыстычных артыкулаў. Перакладаў з чэшскай, венгерскай і рускай моў.

Пераклады

На беларускую мову асобныя яго вершы пераклалі А. Вялюгін, Н. Гілевіч, У. Караткевіч, П. Макаль.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Laco Novomeský // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Беларускія пераклады

  • Галасы маіх сяброў. Мн., 1993;

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя·Пісьменнікі Славакіі Катэгорыя·Пісьменнікі Чэхаславакіі Катэгорыя·Публіцысты Славакіі Катэгорыя·Публіцысты Чэхаславакіі Катэгорыя·Паэты XX стагоддзя Катэгорыя·Паэты Славакіі Катэгорыя·Паэты Чэхаславакіі Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі Славакіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be