wd wp Пошук:

Леанід Сяргеевіч Собалеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Собалеў. Леанід Сяргеевіч Со́балеў[2] (руск.: Леонид Сергеевич Соболев; 21 ліпеня 1898 — 17 лютага 1971) — рускі савецкі пісьменнік, журналіст, капітан 1-га рангу, Герой Сацыялістычнай Працы (1968).

Біяграфія

Л. С. Собалеў нарадзіўся ў Іркуцку. Вучыўся ў 3-м Аляксандраўскім кадэцкім корпусе. У 1917 годзе скончыў марскі кадэцкі корпус і праходзіў практыку на Балтыйскім флоце. Прымаў удзел у Маанзунскай аперацыі і Лядовым паходзе балтыйскага флоту. З сакавіка 1918 года на службе ў Чырвоным флоце. У 1921 годзе скончыў Курсы ўласканалення каманднага саставу Марской акадэміі, у 1924 годзе — гіраскапічныя курсы. З лютага 1930 года праходзіў службу ў аператыўным аддзеле штаба Марскіх сіл Балтыйскага мора. У студзені 1931 года быў дэмабілізаваны. У 1939 годзе Л. С. Собалеў быў накіраваны ў якасці ваеннага карэспандэнта на фронт савецка-фінляндскай вайны. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны — ваенны карэспандэнт газеты «Праўда» і Саўінфармбюро, газеты «Чырвоны флот». З пачатку 1950-х гадоў займаўся грамадскай работай. Быў ініцыятарам стварэння Саюза пісьменнікаў РСФСР і яго старшынёй у 1957—1970 гадах.

Творчасць

Друкавацца пачаў з 1926 года[2]. Асноўная частка твораў прысвечана марской тэматыцы. Сярод твораў раман «Капітальны рамонт», зборнік апавяданняў «Марская душа», аповесць «Зялёны прамень», трагедыя «Абай» (разам з М. Аўэзавым), кнігі нарысаў «Дарогамі перамогі», «Святло перамогі», зборніка публіцыстычных артыкулаў, кінасцэнарыяў і інш.

Апавяданне «Салавей» перакладзена на беларускую мову В. Рабкевічам.

Грамадская дзейнасць

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 5—8 скліканняў. Член Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР 8-га склікання.

Памяць

Мемарыяльныя дошкі на доме ў Санкт-Пецярбургу, дзе ён жыў у 1924—1971 гадах і на доме ў Маскве, дзе ён жыў і працаваў з 1955 года па 1971 год. Імем Л. С. Собалева былі названы акіанаграфічнае судна Ваенна-Марскога Флоту СССР, рачны цеплаход у Ніжнім Ноўгарадзе, базавы тральшчык Ваенна-Марскога Флоту Расіі, Цэнтральная раённая бібліятэка Неўскай цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы Санкт-Пецярбурга.

Зноскі

  1. 1 2 3 Соболев Леонид Сергеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. 1 2 БелЭн, 2002

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі СССР Катэгорыя·Пісьменнікі-сацрэалісты Катэгорыя·Публіцысты СССР
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be