wd wp Пошук:

Леапольд Стаф

Леапольд Генрык Стаф (польск.: Leopold Henryk Staff; 14 лістапада 1878, Львоў — 31 мая 1957, Скаржыска-Каменна) — польскі паэт, драматург, перакладчык.

Біяграфія

Пасля заканчэння гімназіі вучыўся ў Львоўскім універсітэце (18971901). Удзельнічаў у дзейнасці паэтычнага кружка «Планетніцы». Здзейсніў некалькі паездак у Італію, год правёў у Парыжы (19021903). Супрацоўнічаў з газетамі і часопісамі. У 19091914 рэдагаваў кніжную серыю «Symposion» выдавецтва «Księgarnia Biblioteki Polskiej B. Połonieckiego», у якой выходзілі выбраныя сачыненні вялікіх пісьменнікаў і філосафаў. Гады Першай сусветнай вайны правёў у Харкаве (19151918). З 1918 жыў у Варшаве. Быў сурэдактарам часопіса «Nowy Przegląd Literatury i Sztuki» (19201921). Друкаваўся ў газетах «Tygodnik Ilustrowany» (19181923), «Kurier Warszawski» (19221927), «Gazeta Polska» (19311939), «Sygnały» (19331939). Быў віцэ-старшынёй Таварыства польскіх пісьменнікаў і журналістаў (1924), затым старшынёй (19241931). З 1920 член кіравання прафесійнага Саюза польскіх пісьменнікаў, член Польскай акадэміі літаратуры1933) і яе віцэ-старшыня (19341939).

Падчас акупацыі Польшчы жыў у Варшаве, выкладаў у падпольным універсітэце. Пасля прыгнечання Варшаўскага паўстання жыў у Паўлавіцах і Кракаве. У 1949 вярнуўся ў Варшаву.

Надмагілле на варшаўскіх могілках Павонзкі

Лаўрэат Дзяржаўнай літаратурнай прэміі (1927, 1951); атрымліваў узнагароды Львова (1929), Лодзі (1931), Варшавы (1938). З 1931 ганаровы член польскага ПЭН-Клуба; лаўрэат узнагароды ПЭН-клуба (за перакладчыцкую дзейнасць; 1948). Доктар honoris causa Варшаўскага ўніверсітэта (1939), Ягелонскага ўніверсітэта (1949).

Беларускія пераклады

Вершы Стафа на беларускую мову пераклалі Ірына Багдановіч, Алег Мінкін, Уладзімір Мархель[6].

  • Высокія дрэвы: Вершы / Пер. з польскай А. Мінкіна. — Мн. : Маст. літ., 1994. — 127 с. — (Паэзія народаў свету).

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. 1 2 3 Стафф Леопольд // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Leopold Staff // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. (unspecified title) Праверана 8 мая 2021.
  6. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты Польшчы Катэгорыя·Перакладчыкі Польшчы Катэгорыя·Перакладчыкі паэзіі на польскую мову Катэгорыя·Перакладчыкі прозы і драматургіі на польскую мову
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be