Любіна Гайдук-Велькавіч
Лю́біна Га́йдук-Ве́лькавіч, іншы варыянт прозвішча — Га́йдук-Ве́лькавічава, народжаная Шэ́нец (в.-луж.: Lubina Hajduk-Veljković, Lubina Hajduk-Veljkovićowa, Šěnec, 1976, Баўтцэн, ГДР) — лужыцкая пісьменніца, паэт, драматург і перакладчык. Піша на верхнялужыцкай мове.
Пасля заканчэння сербскай гімназіі ў Баутцене паступіла ў Лейпцыгскі універсітэт, у якім вывучала сарабістыку і гісторыю.
Літаратурная творчасць
Піша кнігі для дзяцей, вершы, тэатральныя творы, аповесці і апавяданні на верхнялужыцкай мове. У 2006 годзе выдала дэтэктыў «Pawčina złósće».
Пераклала на верхнялужыцкую мову творы Федэрыка Гарсія Лоркі, Чарльза Дзікенса, Торнтана Ўайлдара, Карла Гальдоні і Міра Гаўрана.
У 2017 годзе ўдастоена спецыяльнай узнагароды прэміі імя Якуба Чышынскага «за выдатны ўклад у развіццё сучаснай сербалужыцкай літаратуры і распрацоўку лінгвістычных вучэбна-выхаваўчых дапаможнікаў».
Дачка сербалужыцкага літаратурнага гісторыка і бібліёграфа Франца Шэна.
Сачыненні
- Prěnje jejko, зборнік вершаў, 1998;
- Pjatk haperleje, зборнік вершаў, 1998;
- Wurywanki, п’еса, 2001;
- Ćipka w lěsu, дзіцячая кніга, 2004;
- Pawčina złósće, дэтэктыў, 2006;
- Dyrdomdej mjez swětami — pola androidow, камедыя, 2007;
- Juliana, дзіцячая кніга, 2007;
- Cuze zynki, зборнік апавяданняў, 2009;
- W putach Čorneho pana, раман-фэнтэзі, 2011.
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #120797399 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #120797399 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
Спасылкі
- Інфармацыя на сайце выдавецтва Домавіна
- Rozhlad, Lubina Hajduk-Veljkovićowa, spisowaćelka a přełožerka w Lipsku, стр. 324—329 Архівавана 3 верасня 2014.