wd wp Пошук:

Федэрыка Гарсія-Лорка

Помнік Федэрыка Гарсія-Лорка на плошчы дэ Санта Ганна ў Мадрыдзе‎

Федеры́ка Гарсі́я-Ло́рка (ісп.: Federico García Lorca, 18981936) — іспанскі паэт і драматург, вядомы таксама як музыкант і мастак-графік. Цэнтральная фігура «пакаленне 27 года», адзін з самых яскравых і значных дзеячаў іспанскай культуры XX стагоддзя. Забіты ў пачатку Грамадзянскай вайны ў Іспаніі.

Біяграфія

Лорка нарадзіўся 5 чэрвеня 1898 у гарадку Фуэнтэ-Вакерас у іспанскай правінцыі Гранада. У школе ўражлівы хлопчык не вельмі паспяхова вучыўся. У 1909 сям’я пераехала ў Гранаду. У 1910-я Федэрыка актыўна ўдзельнічаў у жыцці мясцовага мастацкага таварыства. У 1914 годзе Лорка пачаў вывучаць права, філасофію і літаратуру ва ўніверсітэце Гранады. Гарсія Лорка шмат падарожнічае па краіне. У 1918 у Лоркі выходзіць першы паэтычны зборнік Impresiones y paisajes («Уражанні і краявіды»), які прынёс яму калі не камерцыйны поспех, дык хаця б вядомасць.

У 1919 Гарсія Лорка прыязжае ў Мадрыд. У сталічным універсітэце ён знаёміцца з Сальвадорам Далі і Луісам Буньюэлем, а таксама з Грыгорыа Марцінесам Сьерай, дырэктарам тэатра «Эслава». Па просьбе Сьеры Лорка піша сваю першую пьесу El maleficio de la mariposa («Чараванне матылька») і здзяйсняе яе пастаноўку (1919-1920). Да 1928 ён вучыцца ў Мадрыдскім універсітэце.

У наступныя гады Гарсія Лорка робіцца заўважнай фігурай сярод мастакоў-авангардыстаў. У яго выходзяць новыя паэтычныя зборнікі Romancero gitano («Цыганскі рамансера», 1928). У гэтых вершах паэт, па яго ўласных словах, «хацеў злучыць цыганскую міфалогію з усёй сённяшняй будзённасцю».

Праз год Гарсія Лорка з’язджае ў Нью-Ёрк, у выніку чаго ў хуткім часе з’явяцца кніга вершаў Poeta en Nueva York («Паэт у Нью-Ёрку», 1931), п’есы El público «Публіка» і «Калі пройдзе пяць год» (1931).

Перад пачаткам грамадзянскай вайны Гарсія Лорка з’язджае з Мадрыда ў Гранаду, хаця было відавочна, што там яго чакае сур’ёзная небяспека: на поўдні Іспаніі былі асабліва моцнымі пазіцыі правых. 18 жніўня 1936 нацыяналісты арыштоўваюць Гарсія Лорку, і на наступны дзень паэта забіваюць як рэспубліканца і камуніста (шматлікія сучасныя даследванні абвяргаюць гэтае меркаванне, лічаць, што прычынай расстрэлу Лоркі - варожасць паміж яго сям’ёй і іншымі ўплывовымі сем’ямі рэгыёна. Лорка не рабіў заяваў на карысць бакоў канфлікту і быў асабістым сябрам Хасэ Антоніа Прыма дэ Рыверы). Пасля гэтага да смерці генерала Франка кнігі Гарсія Лоркі былі забароненыя ў Іспаніі.

Проза

  • Impresiones y paisajes (Уражанні і краявіды, 1918)

Зборнікі вершаў

  • Libro de poemas (Кніга вершаў, 1921)
  • Poema del cante jondo (Паэма аб канцы хонда, 1921, выд. 1931)
  • Primeras canciones (Першыя песні, 1921—1922, выд. 1936)
  • Canciones (Песні, 1921—1924, выд. 1927)
  • Oda a Salvador Dalí (Ода Сальвадору Далі, 1926)
  • Romancero gitano (Цыганскі рамансера, выд. 1928)
  • Poeta en Nueva York (Паэт у Нью-Ёрку, 1929—1930, выд. 1940)
  • Llanto por Ignacio Sánchez Mejías (Плач аб Ігнасіо Санчэсу Мехіясу, 1935)
  • Seis poemas gallegos (Шэсць вершаў па-галісійску, выд. 1935)
  • Diván del Tamarit (Дыван Тамарыт, 1936, выд. 1938)
  • Sonetos del amor oscuro (Санеты аб смутным каханні, 1936, выд. 1984)

П’есы

  • Mariana Pineda (Марыяна Пінеда, 1927)
  • La zapatera prodigiosa (Цудоўная чаравічніца, 1930)
  • Retablillo de Don Cristóbal (Балаган дона Крыстобаля)
  • El público (Публіка, 1930)
  • Así que pasen cinco años (Пяць год пасля, 1930)
  • Amor de don Perlimplín con Belisa en su jardín (Каханне дона Перлімпліна, 1933)
  • Bodas de sangre (Крывавае вяселле, 1933)
  • Yerma (Ерма, 1934)
  • Doña Rosita la soltera o el lenguaje de las flores (Донна Расіта, дзяўчына, альбо Мова кветак)
  • La casa de Bernarda Alba (Дом Бернарды Альбы, 1936)

Беларускія пераклады

На беларускую мову творы Лоркі перакладалі Рыгор Барадулін, Макс Шчур, Галіна Дубянецкая[11], Карлас Шэрман.

  • Блакітны звон Гранады : Выбр. лірыка / З ісп. пер. Р.Барадулін; [Укладанне і рэд. пер. К.Шэрмана]. Мінск : Маст.літ., 1975.
  • Выбранае : [вершы] / Федэрыка Гарсія Лорка; пераклад з іспанскай Рыгора Барадуліна. Мінск : Зміцер Колас, 2017.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118537598 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 3 Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 2.
  3. https://wepa.unima.org/en/federico-garcia-lorca/
  4. Frederico Garcia Lorca // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Itaú Cultural Federico García Lorca // Enciclopédia Itaú Cultural — São Paulo: Itaú Cultural, 1987. — ISBN 978-85-7979-060-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  7. https://equltura.com/personajes/federico-garcia-lorca-la-eterna-busqueda-de-los-restos-del-poeta/
  8. Find a Grave — 1995. Праверана 14 студзеня 2021.
  9. LIBRIS — 2018. Праверана 24 жніўня 2018.
  10. https://datos.gob.es/es/catalogo/e00123904-autores-espanoles-en-dominio-publico-fallecidos-desde-1900
  11. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты Іспаніі Катэгорыя·Паэты Андалусіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be