wd wp Пошук:

Людміла Забалоцкая

Людміла Забалоцкая, сапр. Людміла Васілеўна Саламаха (27 снежня 1949, г. Крычаў Магілёўскай вобл. — 2021[2]) — беларуская паэтэса і перакладчыца.

Біяграфічныя звесткі

Скончыла БДУ (1974). Працавала ў выдавецтве «БелСЭ» (1974—84), на Беларускім тэлебачанні, намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Пралеска» (1991—95), у выдавецтве «Полымя», з 1996 у часопісе «Адукацыя і выхаванне».

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1990 года.

Творчасць

Друкуецца з 1967 года. Аўтар зборнікаў вершаў «Сакавік» (1974), «Вадаводны васілёк» (1981), «Святло палыну» (1989), «Струны памяці» (1991). Асноўная тэма творчасці — жаночая доля, каханне і пошукі жыццёвай гармоніі. Паэтэса чулая да мастацкага слова, настойлівая ў пошуку сродкаў узбагачэння паэтычнай тэматыкі. Пераклала на беларускую мову раман Вальтэра Скота «Айвенга» (1997).

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 (unspecified title) Праверана 30 лістапада 2021.
  2. racyja.com

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты Катэгорыя·Паэтэсы Беларусі Катэгорыя·Перакладчыкі на беларускую мову
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be