wd wp Пошук:

Ліна Васілеўна Кастэнка

Лі́на Кастэ́нка (укр.: Лі́на Косте́нко; нар. 19 сакавіка 1930) — украінская пісьменніца-шасцідзясятніца. Лаўрэат Шаўчэнкаўскай прэміі (1987), Прэміі Антонавічаў (1989), прэміі Петраркі (1994).

Сярод перакладчыкаў твораў на беларускую мову — Эдуард Акулін, Алесь Бадак, Міхась Скобла[3], Валянціна Аколава, Данута Бічэль, Васіль Вітка, Валянціна Коўтун, Ніна Мацяш, Рыгор Семашкевіч, Янка Сіпакоў, Яўгенія Янішчыц[4].

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і настаўнікаў. У 1936 годзе сям’я пераехала ў Кіеў, дзе Ліна Кастэнка скончыла сярэднюю школу № 123. Вучылася ў Кіеўскім педагагічным інстытуце, Літаратурным інстытуце імя А. М. Горкага, які скончыла ў 1956 годзе.

У савецкія часы актыўна ўдзельнічала ў дысідэнцкім руху, за што была надоўга выключаная з літаратурнага працэсу. Аўтар паэтычных зборнікаў «Над берегами вічної ріки» (1977), «Неповторність» (1980), «Сад нетанучих скульптур» (1987), рамана ў вершах «Маруся Чурай» (1979, Шаўчэнкаўская прэмія 1987, пераклад на беларускую мову Ніны Мацяш), паэмы «Берестечко» (1999, 2010). У 2010 годзе апублікавала першы празаічны раман «Запіскі ўкраінскага вар’ята» («укр.: Записки українського самашедшого»), які стаў адным з лідараў продажаў сярод украінскіх кніг у 2011 годзе.

З 1986 года Л. Кастэнка актыўна даследуе культуру, народныя звычаі і традыцыі раёнаў Палесся, спустошаных ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Неаднаразова ездзіла ў зону адчужэння.

Ганаровы прафесар Кіева-магілянскай акадэміі, ганаровы доктар Львоўскага і Чарнавіцкага ўніверсітэтаў. Адмовілася ад звання Героя Украіны.

Зноскі

  1. Lina Wassyliwna Kostenko // FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank, Банк данных о выдающихся женщинах Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lina Kostenko // The Fine Art Archive — 2003.
  3. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты Украіны
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be