wd wp Пошук:

Мадам дэ Лавернь

Мадáм дэ Лавернь (фр.: Madame de Lauvergne; вядомая як Ленадарыда; 1620 ― 167?) ― французская паэтэса, прадстаўніца прэцыёзнай літаратуры.

Біяграфія

Дзявочае прозвішча ― Ле Ру. Існуе зусім мала інфармацыі пра паэтэсу Ле Ру, якая выдала дыхтоўны зборнік паэзіі пад імем Мадам дэ Лавернь.

«Слоўнік прэцыёзніцаў» (фр.: Le dictionnaire des Précieuses), апублікаваны ў 1660 г., распавядае пра яе: «Ленадарыда (пісьменніцы-прэцыёзніцы пераназывалі сябе імёнамі, запазычанымі з Антычнасці) — удава-прэцыёзніца, ва ўзросце сарака гадоў»; такім чынам, яна павінна была нарадзіцца ў 1620 годзе[4].

Лесбіянка, мадам дэ Лавернь прызналася ў адным з сваіх санетаў у каханні да мадмуазэль Гадфруа ― «Санет да мадмуазэль Гадфруа»[5].

Творчасць

Адзіны зборнік твораў пісьменніцы (выдадзены пасля смерці ў 1680 годзе), які дайшоў да нашага часу, складаецца з элегій, паэмы, мадрыгалаў, празаічных партрэтаў, свайго роду кампазіцый, вельмі модных у той час. Тагачасныя крытыкі адзначаюць «сэнс, правільнасць і густ» аўтара[6].

Творы

  • Recueil de poésies; C. Barbin, 1680[7].

Зноскі

  1. Dictionnaire des précieuses, de Somaize et Livet ; Hildesheim, 1856
  2. Bibliothèque nationale de France Record #13006419j // BnF catalogue généralParis: BnF.
  3. (unspecified title) Праверана 25 жніўня 2022.
  4. Dictionnaire des précieuses, de Somaize et Livet; Hildesheim, 1856.
  5. Recueil de poésies; C. Barbin, 1680, p. 156.
  6. Viollet-le-Duc, Bibliothèque poétique, p. 574.
  7. Старонка Gallica, https://gallica.bnf.fr/ark:/12148/bpt6k74569q/f1.item
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменніцы Францыі Катэгорыя·Паэтэсы Францыі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be