Марка Цэпенкаў
Марка Костаў Цэпенкаў (па-балгарску i па-македонску Марко Костов Цепенков; 1829, Прылеп — 1920, Сафія) — балгарскі[3][4] фалькларыст, найвыбітнейшы збіральнік македонскай вуснай народнай творчасці. Нарадзіўся ў Прылепе ў вельмі беднай сям’і. Праз нястачу не змог атрымаць сярэднюю адукацыю. Вывучыўся на краўца. У 1856 годзе пад уплывам дзейнасці Дзімітра Міладзінава пачаў збіраць вусную народную творчасць. Сярод усіх фалькларыстаў Марка Цэпенкаў мае найдаўжэйшую збіральніцкую практыку — больш за 40 гадоў. Фонд сабранай ім народнай творчасці з’яўляецца найбагацейшым сярод усіх македонскіх фалькларыстаў. Сабраў больш за 5500 прыказак і прымавак, 150 песень, 100 загадак, больш за 200 тлумачэнняў сноў, 67 дзіцячых гульняў. Свой матэрыял Марка Цэпенкаў збіраў у ваколіцах Прылепа, а таксама Біталы, Скоп’я, Штыпа, Велеса і Дэбара. Запісы публікаваў у “Зборніку народнай творчасці, навукі і літаратуры” ў Сафіі.
Акрамя збірання фальклору пісаў стылізаваныя пад фальклорную паэзію вершы.
Памёр Марка Цэпенкаў у нястачы, самотны і забыты 29 снежня 1920 у Сафіі, дзе і быў пахаваны.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Swartz A. Marko Cepenkov // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ A letter from 1917 signed by M. Tsepenkov as a “Bulgarian book-seller” in: Macedonia. Documents and materials, Sofia 1978, III, N 143
- ↑ Facsimile from the last poem in his “Autobiography”, where Cepenкov wrote: “I will leave an etern remembrance to my kind Bulgarian nation”