wd wp Пошук: ⬜

Марына Міхайлаўна Весялуха

Марына Міхайлаўна Весялуха (15 ліпеня 1987, г. Мёры, Віцебская вобласць ) — беларускі літаратурны крытык, паэтэса, перакладчыца[1].

Біяграфія

У 2004 годзе скончыла з залатым медалём Міжэвіцкую сярэднюю школу (Гродзенская вобласць, Слонімскі раён). Навучалася ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце на факультэце замежных моў[2].

Скончыла аспірантуру Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. З’яўляецца малодшым навуковым супрацоўнікам сектара гісторыі беларускай літаратуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН. Магістр філалагічных навук у галіне літаратуразнаўства (БДПУ імя М.Танка, 2011 г.).

Рэдактар, загадчыца аддзела «Кніжны свет» у газеце «Літаратура і мастацтва» (2010—2016)[3], рэдактар аддзела культуры ў газеце «Звязда» (2016—2017), журналіст «Медицинского вестника(англ.) бел.» (2017—2018). Адказны сакратар у газеце «Літаратура і мастацтва» (2018—2020).

Творчасць

Дэбютавала з вершамі ў 2008 годзе ў часопісе «Дзеяслоў»[2]. У часопіс прынесла свае вершы падчас навучання ў БарДУ[4].

Рэгулярна выступае з матэрыяламі пра актуаліі літпрацэсу, піша крытычныя артукулы і рэцэнзіі на кнігі, займаецца літаратурна-мастацкай творчасцю[5].

Узнагароды

  • 2013 год — адна з пераможцаў конкурсу маладых крытыкаў імя Адама Бабарэкі[6].
  • 2015 год — рэдактар аддзела «Кніжны свет» штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва» Марына Весялуха стала ўладальніцай дыплома лаўрэата ў персанальнай намінацыі «Лепшы аглядальнік» па выніках ХІ Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Ліцера»[7][8].

Спасылкі

Зноскі

  1. ↑ Творчасць без межаў(бел.) . Літаратура і мастацтва. Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2016. Праверана 2015-5-11.
  2. 1 2 Марына Весялуха(нявызн.). Партал «Мастацтва і культура г. Баранавічы». Праверана 11 мая 2015.(недаступная спасылка)
  3. ↑ Круглы стол па па выніках фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня»(нявызн.). Белорусский Союз Журналистов (11 ліпеня 2012). Праверана 11 мая 2015.
  4. ↑ Руслан Равяка Тры сустрэчы беларускіх пісьменнікаў у Баранавічах(нявызн.). Выдавецкі дом «Звязда». Праверана 11 мая 2015.(недаступная спасылка)
  5. ↑ Анатоль Трафімчык Дык хто ж там ідзе // Маладосць : часопіс. — май, 2013. — В. 714. — № 5. — С. 87.
  6. ↑ Конкурс маладых крытыкаў імя Адама Бабарэкі(нявызн.). Беларускі ПЭН-цэнтр. Праверана 11 мая 2015.
  7. ↑ Палуян Ч. Узнагароды, якія натхняюць // Літаратура і мастацтва : газ.. — Мн.: СПБ, РВУ «Звязда», 8 мая 2015. — В. 4818. — № 18. — С. 2.
  8. ↑ Победители 2015 года/Персональные номинации/Лучший обозреватель(нявызн.) (недаступная спасылка). Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2015. Праверана 11 мая 2015.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be