wd wp Пошук:

Марыя Ластоўская

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ластоўская. Марыя Ластоўская (літ.: Marija Lastauskienė, пры нараджэнні Марыя Іваноўская (Marija Ivanauskaitė), поўнае імя Марыя Іваноўская-Ластоўская (Marija Ivanauskaitė-Lastauskienė); 15 мая 1872, Шаўлі, Літва — 19 ліпеня 1957, Каўнас, Літва) — літоўская пісьменніца, больш вядомая пад псеўданімам Lazdynų Pelėda (Лаздзíну Пялéда, гэта значыць Ляшчынная Сава).

Псеўданім

Lazdynų Pelėda — унікальная з’ява ў гісторыі літоўскай літаратуры. Дзве сястры Іваноўскія — Сафія Пшыбіляўскене і Марыя Ластоўская — з канца 19 ст. да 1926 года падпісвалі і публікавалі свае празаічныя творы — апавяданні, аповесці, раманы — пад супольнай літаратурнай мянушкай — Лаздзіну Пяледа[2]. Дакладнае аўтарства некаторых іх твораў дасюль не ўстаноўленае[3].

Біяграфія

Марыя Іваноўская, пазней Ластоўская нарадзілася ў 1872 годзе. Паходзіла з шляхецкай сям’і. Жыла з бацькамі і сястрой Сафіяй у маёнтку ў Парагах да 16 гадоў. Пазней вучылася шыццю ў Шаўлях, праз тры гады пераехала ў Варшаву, працавала ў майстэрні па вышыўцы. Марыя пражыла ў Варшаве 9 гадоў, а потым паехала шукаць працу ў Санкт-Пецярбург. Там пазнаёмілася і ў 1903 годзе ажанілася з Вацлавам Ластоўскім, студэнтам, будучым беларускім пісьменнікам і дзеячом[4]. У 1907 пераехала ў Вільню, занялася літаратурнай працай. Яна пісала на польскай мове, яе сястра перакладада творы на літоўскую і выдавалі пад агульнай мянушкай Lazdynų Pelėda. Гэта літаратурнае супрацоўніцтва не было вядома грамадскасці, яно было выяўлена пісьменнікам Людасам Гірам у 1930 годзе[5]. Толькі з 1926 года, калі памерла сястра Сафія, М. Ластоўская пачала пісаць па-літоўску і публікаваць іх пад сваім сапраўдным прозвішчам. У 1938 годзе яна пераехала ў Коўну, дзе актыўна займалася літаратурнай творчасцю. Памерла ў 1957 годзе. Пахаваная на Пятрашунскіх могілках у Коўне[6].

Творчасць

Пісаць пачала ў 17 год. Першыя вершы і апавяданні пісала па-польску. У сваіх працах пісьменніца засяродзіла ўвагу на псіхалагічных зменах вяскоўца, які прыехаў у горада, на сацыяльныя прычыны чалавечай жорсткасці, прастытуцыі і злачынстваў беспрытульных дзяцей (апавяданні «Vanka» (Ванька, 1911), «Paša» (Паша, 1912), аповесць «Auka» (Ахвяра, 1907). Самы вядомы твор — аповесць «Šiaurės sostinėje» (У паўночнай сталіцы), напісаны ў 1928—1930 гг., апублікаваны ў 1955 г.) адлюстроўвае жыццё пецярбургскіх рабочых напачатку 20 ст[7]. Марыя Ластоўская лічыцца пачынальніцай фемінізму Літве і ў мастацкай літаратуры ў прыватнасці. Так, у рамане «Šviesuliai ir šešėliai» (Святло і цені) яна першай узняла ідэал незалежнай, самастойнай, спрычыненай, свабоднай жанчыны, а таксама ідэю вольнага кахання[8].

Бібліяграфія

  • Radybos: apysaka. — Kaunas: Sakalas, 1930. — 163p. — Prieš antr. aut.: Marija Lastauskienė — Lazdynų Pelėda.
  • Gyvenimo perlai: apsakymėliai jaunimui. — Kaunas: Sakalas, 1934. — 116p. — Prieš antr. aut.: Marija Lastauskienė.
  • Iki mirties: romanas. — Kaunas, 1939. — 354p. — Prieš antr. aut.: Marija Lastauskienė.
  • Ir pražuvo kaip sapnas: apysakos. — Kaunas: Valst. grož. lit. l-kla, 1947. — 308p.
  • Pirmojo tarnystė: apysakos. — Kaunas: Valst. grož. lit. l-kla, 1947. — 286p.
  • Stebuklingoji tošelė: apsakymai. — Vilnius: Vaga, 1972. — 243p.
  • Šiaurės sostinėje: apysaka / Marija Lastauskienė. — Vilnius: Vaga, 1972. — 213p.
  • Klajūnas: apysakos ir apsakymai. — Vilnius: Vaga, 1977. — 240p.
  • Stebuklingoji tošelė: apsakymai. — Vilnius: Vaga, 1982. — 229p.
  • Ir pražuvo kaip sapnas: apysaka ir apsakymai. — Kaunas: Šviesa, 1990. — 302p.
  • Blūdas, arba, Lietuva buvusios Rosijos revoliucijos mete: romanas; Klaida: romanas / J. Lindė-Dobilas, Lazdynų Pelėda. — Vilnius: Vaga, 1990. — 597p. — (Aukštupiai. Lietuvių romanas).
  • Iki mirties: romanas / M. Lastauskienė. — Kaunas: Spindulys, 1995. — 222p.
  • Šviesuliai ir šešėliai; Praeities šmėklos: romanai / Lazdynų Pelėda (Marija Lastauskienė). — Vilnius: Lietuvos rašytojų sąjunga, 1996. — 396p.
  • Raštai. T.1. — Vilnius: Strazdas ir Vėgėlė, 1914. — 390p.
  • Rinktiniai raštai. — Kaunas: Valst. grož. lit. l-kla, 1950. — 540p.
  • Raštai: 7t. — Vilnius: Valst. grož. lit. l-kla, 1954—1955[9].

Зноскі

  1. 1 2 http://www.fembio.org/biographie.php/frau/frauendatenbank?fem_id=14398 Праверана 5 мая 2019.
  2. Daujotytė, Viktorija. Lazdynų Pelėda: Rašytojos seserys. // Daujotytė, Viktorija. Parašyta moterų. — Vilnius, 2001.
  3. Ramunė Bleizgienė, Lazdynų Pelėda, http://www.xn--altiniai-4wb.info/index/details/1056
  4. Leopoldas Rozga. Talentas epochų vėtrose. Marija Lastauskienė. Papilė širdyse ir likimuose, https://www.papile.lt/lt/iskilieji_zmones/marija_lastauskiene.html
  5. Leopoldas Rozga. Talentas epochų vėtrose. Marija Lastauskienė. Papilė širdyse ir likimuose, https://www.papile.lt/lt/iskilieji_zmones/marija_lastauskiene.html
  6. Laima Amatkevičiūtė. Lazdynų Pelėda. Visuotinė lietuvių enciklopedija, T. XI (Kremacija-Lenzo taisyklė). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2007.
  7. Simas Sužiedėlis, ed. (1970—1978). «Lastauskienė, Marija». Encyclopedia Lituanica. III. Boston, Massachusetts: Juozas Kapočius. pp. 294—295.
  8. Laima Amatkevičiūtė. Lazdynų Pelėda. Visuotinė lietuvių enciklopedija, T. XI (Kremacija-Lenzo taisyklė). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2007.
  9. Lazdynų Pelėda. Antologija, http://antologija.lt/author/lazdynu-peleda.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменніцы Літвы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be