Марыя Роўда
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Роўда. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Салаўёва. Мары́я Ро́ўда (Марыя Аляксееўна Салаўёва, нар. 26 ліпеня 1975, Мінск) — беларуская пісьменніца.
Біяграфія і творчасць
Вышэйшую адукацыю атрымала ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце па спецыяльнасці «выкладчык англійскай і нямецкай моў» (1992–1997). У 1996 годзе на працягу аднаго семестра стажыравалася ва Універсітэце даліны Тэмзы, Лондан.
У 2005 годзе абараніла ў МДЛУ кандыдацкую дысертацыю па германістыцы ў галіне дыскурсійна-кагнітыўнага аналізу тэксту на тэму «Роля дыстантных адносінаў у структураванні і разуменні англійскага мастацкага тэксту».
Яе творы друкаваліся ў газеце «Наша Ніва» і часопісе «ARCHE Пачатак» з сярэдзіны 1990-х гг. Проза Роўды вылучалася вытанчанай стылістыкай і ўвагай да структуры сюжэту.
У 2015 г. выйшаў яе зборнік «Клінічны выпадак, альбо дарэмныя ўцёкі»[1].
Паводле анатацыі, у цэнтры ўвагі большасці тэкстаў — «моладзь дзевяностых, якая шукае сябе, сапраўднае каханне і свае карані на разломе часу, калі здаецца, што паўстае цалкам новая краіна». Кніга складзеная з твораў, якія выходзілі ў 1990-2000-х гг., і некаторых новых прац.
Зборнік ўвайшоў у доўгі спіс прэміі Гедройца 2016 г.[2]
Меркаванні крытыкаў
«Стылёва піша Марыя Роўда: нервы, розум, каліва сцярвознасці, іронія, адсутнасць паныласці, нетыповасць для беларускай літаратуры — яе лірычная гераіня вырозніваецца на тле іншых лірычных гераінь. Цікава, а як бы аўтарка пісала ад мужчынскага імя? Якім бы быў яе герой у рамане?» (Наталка Бабіна).
Бібліяграфія
- «Вырві гэта з мяне» — «Наша Ніва», (1993)
- «Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі» («Наша Ніва», 1997)
- «1896» (ARCHE Пачатак, № 1 2002)
- «Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі» (Мінск, серыя «Кнігарня пісьменніка» СБП, 2015).
Зноскі
- ↑ http://nashaniva.by/?c=ar&i=164128
- ↑ http://pen-centre.by/2016/06/06/zhury-vyznachyla-dog-sps-prem-gedroyca.html
Спасылкі
- інтэрвію на «Радыё Свабода» Архівавана 22 кастрычніка 2003.