Марыя Ундэр
Марыя Ундэр (эст. Marie Under; 27 сакавіка 1883, Талін, Эстонія — 25 верасня 1980, Стакгольм, Швецыя) — эстонская паэтэса і перакладчык.
Біяграфія
Марыя Ундэр нарадзілася ў сям’і настаўніка Фрыдрыха і Ляены Ундэр, бацькі былі выхадцамі з вострава Хіюмаа. Акрамя Марыі, бацькі мелі яшчэ 4 дзяцей.
У 1891—1900 гадах Марыя вучылася ў прыватнай нямецкай жаночай школе ў Рэвелі. У 1902 годзе яна выйшла замуж і з’ехала ў Маскву, дзе жыла да 1906 года, пасля чаго вярнулася ў Рэвель. Складаць вершы яна пачала ў чатырнаццацігадовым узросце.
Свае вершы, напісаныя на нямецкай мове яна падарыла блізкаму сябру, эстонскаму мастаку Антсу Лайкмаа. Лайкмаа пераканаў паэтэсу пісаць па-эстонску. 2 жніўня 1904 года газета «Постимеес» апублікавала першы верш Марыі Ундэр. Паэтэса карысталася псеўданімам Муці. У 1917 годзе уступае ў літаратурную суполку Сіўру, у гэты перыяд паэзія Ундэр знаходзіцца пад моцным уплывам сімвалізма. Вершы паэтэсы становяцца жыццярадаснымі, услаўляюць Каханне і Прыроду. Пасля распаду Сіўру ўваходзіць у суполку Тарапіта. Вялікім поспехам карыстаўся яе зборнік «Санеты», які выйшаў у 1917 годзе.
У 1920—1930-я гады Ундэр была адной з найбуйнейшых эстонскіх майстроў слова.
У 1944 годзе, пры наступе Чырвонай Арміі і выгнанні нямецкіх войскаў з Эстоніі, Марыя з сям’ёй эмігравала ў Швецыю, дзе каля года жыла ў лагеры бежанцаў. У 1945 годзе перабралася ў Стакгольм, дзе працавала ў адным з тэатральных музеяў. Займала варожую да савецкай улады пазіцыю, што паслужыла падставай для замоўчвання яе творчасці ў СССР на доўгія гады.
Памерла ў Стакгольме ў 1980 годзе. Пахавалі яе на Лясных могілках Стакгольме.
Увайшла ў складзены у 1999 годзе па выніках пісьмовага і анлайн-галасавання спіс 100 вялікіх дзеячаў Эстоніі XX стагоддзя[5].
Бібліяграфія
- «Sonetid» (па-беларуску: Санеты, 1917)
- «Eelõitseng» (1918)
- «Sinine puri» (1918)
- «Verivalla» (1920)
- «Pärisosa» (1923)
- «Hääl varjust» (па-беларуску: Голас з ценю, 1927)
- «Rõõm ühest ilusast päevast» (па-беларуску: Радасць ад дзівоснага дня, 1928)
- «Õnnevarjutus» (1929)
- «Lageda taeva all» (1930)
- «Kivi südamelt» (па-беларуску: Камень з сэрца, 1935)
- «Mureliku suuga» (1943)
- «Sädemed tuhas» (па-беларуску: Іскры ў попеле, 1954)
- «Ääremail» (па-беларуску: На ўскрайках, 1963)
- «Mu süda laulab» (1981)
Беларускія пераклады
Некаторыя вершы на беларускую мову пераклаў Лявон Баршчэўскі[6].
Зноскі
- 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119247186 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119247186 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119247186 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Sajandi sada Eesti suurkuju / Koostanud Tiit Kändler. — Tallinn: Eesti Entsüklopeediakirjastus, 2002. — 216 lk. ISBN 998570102X.
- ↑ І боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, [1] с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73).