Матэя Матэўскі
Матэя Матэўскі (па-македонску Матеjа Матевски; 13 сакавіка 1929, Стамбул) — македонскі паэт , журналіст, тэатразнавец і перакладчык, акадэмік Македонскай акадэміі навук і мастацтваў.
Скончыў філасофскі факультэт універсітэта ў Скоп’е, працаваў рэдактарам на радыё, з 1967 года быў дырэктарам радыё і тэлевізіі ў Скоп’е.
Творчасць
Сваім першым паэтычным зборнікам «Дажджы» Матэя Матэўскі запачаткаваў новую эпоху ў македонскай лірыцы, якая да гэтага часу намагалася вызваліцца ад правінцыйнай закамплексаванасці, фальклорнага эпігонства і вычарпанага набору паэтычных сродкаў.
Галоўным чынам у зборніку «Ліпа» адчуваецца ўплыў Ф. Г. Лоркі, творы якога Матэўскі перакладаў. Адным з асноўных сімвалаў у творчасці Матэўскага з’яўляецца вада як стыхія жыцця, трава як стыхія непаддайнасці і дрэва, камень і корань як сімвалы трывалай лучнасці з роднай зямлёй. Адной з асноўных тэмаў яго творчасці з’яўляецца тэма вяртання ў свет дзяцінства, на радзіму, да прыроды. У вершах пераплятаецца рэфлексыйнасць з медытатыўнасцю, сюррэалістычныя метады і рамантыка.
Матэя Матэўскі займаецца таксама тэатральнай крытыкай.
Бібліяграфія
- Дождови (1956, «Дажджы»)
- Рамноденица (1963, «Раўнадзенства»)
- Перуника (1976, «Касач»)
- Круг (1977, «Кола»)
- Липа (1980, «Ліпа»)
- Раѓање на трагедиjата (1985, «Нараджэнне трагедыі»)
- Внатрешен предел (2000, «Унутраны краявід»)
Зноскі
- ↑ Mateja Matevski // https://pantheon.world/profile/person/Mateja_Matevski Праверана 9 кастрычніка 2017.