wd wp Пошук:

Мікалай Віктаравіч Абрамаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Абрамаў. Мікалай Віктаравіч Абрамаў (вепск.: Nikolai Viktorovič Abramov; 24 студзеня 1961, в. Ладва, Падпарожскі раён, Ленінградская вобласць — 23 студзеня 2016) — вепскі паэт, перакладчык, журналіст. Член Саюза пісьменнікаў РФ.

Біяграфія

Скончыў завочнае аддзяленне філалагічнага факультэта Петразаводскага ўніверсітэта. Працаваў рэдактарам у газеце «Kodima» («Родная зямля»).

Першы зборнік вершаў Абрамава «Koumekumne koume» («Трыццаць тры») выйшаў у 1994 годзе і стаў першай мастацкай кнігай на вепскай мове. У 1999 годзе выйшла кніга вершаў «Kurgiden aig» («Час жураўлёў»), дзе акрамя ўласных вершаў аўтара былі змешчаныя творы Пушкіна, Ясеніна, Рубцова, Пастарнака, Высоцкага, Еўтушэнкі ў перакладзе на вепскую мову. Трэцяя кніга Абрамава — «Pagiškam, vell’» («Пагаворым, браце») выйшла ў 2005 годзе. Вершы аўтара былі перакладзеныя на фінскую, венгерскую, нарвежскую і іншыя мовы. Мікалай Віктаравіч таксама пісаў на рускай мове.

У 2006 годзе Абрамаў стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі скандынаўскага пісьменніка і грамадскага дзеяча Б. Пох’янена[1]. Зняўся ў кароткаметражным фільме «Шчасце» (руск.: “Счастье”), які атрымаў прыз «Залатая лада» на IV усерасійскім фэсце кароткаметражных ігравых фільмаў. Здымаўся ў іншых, пераважна, кароткаметражных фільмах.

Зноскі

  1. Фальклорна-літаратурная мапа Карэліі (рус.)(недаступная спасылка)
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Паэты Карэліі Катэгорыя·Паэты Расіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be