wd wp Пошук:

Мікаэль Агрыкала

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Агрыкала. Мікаэль Агры́кала (фінск.: Mikael Agricola; каля 1510, Торсбі, Нюланд — 9 красавіка, 1557, Куалемаярві, Карэлія) — біскуп, фінскі дзеяч Рэфармацыі ў Швецыі, асветнік і перакладчык Бібліі на фінскую мову. Яго часцяком называюць «бацькам фінскай пісьмовай мовы».

Abckiria (1543) — першая кніга на фінскай мове

Агрыкала быў пасвечаны ў біскупы Турку ў 1554 годзе без папскай згоды. У выніку, ён пачаў рэформы фінскай царквы, якая на той час была часткай Царквы Швецыі, паводле лютэранскіх прынцыпаў. Мікаэль пераклаў Новы запавет на фінскую мову, а таксама напісаў кнігі малітваў і гімнаў, якія выкарыстоўваліся ў новай лютэранскай царкве Фінляндыі. Гэтая праца ўсталявала правілы арфаграфіі, якія на сёння з’яўляюцца асновай сучаснага фінскага правапісу. Ягонага карпатлівая праца асабліва характэрна тым, што ён зрабіў гэта ўсяго за тры гады.

Зноскі

  1. Kansallisbiografia / пад рэд. M. KlingeSuomalaisen Kirjallisuuden Seura, Suomen Historiallinen Seura. — ISSN 1799-4349 Праверана 24 сакавіка 2019.
  2. Michael Olavi Agricola — 1917.
  3. Michael Olavi Agricola // Store norske leksikon — 1978.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Перакладчыкі Бібліі Катэгорыя·Перакладчыкі на фінскую мову
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be