Мікола Аляхновіч
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аляхновіч.
Мікола (Мікалай Мікалаевіч) Аляхно́віч (21 красавіка 1903, Барысаў, Мінская вобласць — 9 красавіка 1959, Ленінград) — беларускі літаратурны крытык.
Біяграфія
Нарадзіўся 21 красавіка 1903 года ў Барысаве ў сям’і служачага. У 1920 годзе скончыў 8 класаў Барысаўскай мужчынскай гімназіі. У 1921—1924 гадах вучыўся на медыцынскім факультэце. У 1930 годзе скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ. У 1925—1930 гадах працаваў настаўнікам. У 1925—1927 гадах кіраваў Барысаўскай філіяй «Маладняка». У 1930—1932 гадах быў аспірантам Інстытута літаратуры і мастацтва АН БССР, а ў 1932—1934 гадах працаваў там навуковым супрацоўнікам. У гэты ж час працаваў выкладчыкам Мінскага вышэйшага педінстытута[1].
У 1936 годзе быў рэпрэсаваны. Адбываў ссылку на Калыме з 1938 па 1942 гады. На пасяленні ў Іркуцкай і Карагандзінскай абласцях працаваў урачом. У 1957 годзе быў рэабілітаваны, жыў у Ленінградзе. Памёр 9 красавіка 1959 года[2].
Творчасць
Друкавацца пачаў у 1919 годзе, як крытык выступаў з 1926 года. Аўтар артыкулаў і рэцэнзій пра творчасць А. Александровіча, М. Багдановіча, М. Зарэцкага, Я. Коласа, Р. Мурашкі, П. Труса, Я. Скрыгана, А. Пушкіна, М. Горкага і інш[3].
Зноскі
- ↑ Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік. Склад. А. К. Гардзіцкі. С. 17
- ↑ Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік. Склад. А. К. Гардзіцкі. С. 17-18
- ↑ Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік. Склад. А. К. Гардзіцкі. С. 18
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — С. 301. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.
- І.Э. Багдановіч. Аляхновіч Мікола // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992. — Т. 1. Абуховіч — Ватацы. — С. 75. — 542 с.; іл.. — ISBN 5-85700-061-0.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.