wd wp Пошук:

Мікола Гамолка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гамолка. Мікола Гамолка (Мікалай Іванавіч Гамолка; 11 сакавіка 1922, в. Брынёў, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць — 3 мая 1992) — беларускі празаік , перакладчык і драматург [1].

Біяграфія

Нападзіўся ў сялянскай сям’і.

Вучыўся на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1939—1940, завочна ў 1948—1952). У 1940—1946 гг. служыў у Савецкай Арміі. У 1947 г. паступіў на працу рэдактарам у Дзяржаўнае выдавецтва БССР, у 1948—1949 гг. — літсупрацоўнік рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», з 1949 г. загадваў аддзелам літаратуры і мастацтва рэдакцыі газеты «Чырвоная змена», у 1951—1962 гг. — адказны сакратар часопіса «Бярозка». З 1967 г. — адказны сакратар Камісіі па Дзяржаўных прэміях БССР пры Савеце Міністраў рэспублікі. У 1970—1980 гг.[1] і ў 1982—1986 гг. — літкансультант СП БССР, у 1980—1982 гг. — дырэктар Бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП БССР[1].

Творчасць

Першыя вершы надрукаваў у 1937 годзе[1] (бабруйская газета «Камуніст»). Аўтар зборнікаў вершаў «Зварот шчасця» (1946) і «Б’юць куранты» (1950). Паасобныя вершы пакладзены на музыку. Працаваў пераважна ў жанры прозы. Выйшлі аповесці для дзяцей «Лета ў Калінаўцы» (1950, дапоўненае выданне ў 1956), «Добры дзень, школа!» (1953), «За вялікую трасу» (часопіс «Полымя», 1954), а таксама раман «Шосты акіян» (1959), аповесці «Лясная крэпасць» (1980), «Сокалы-сакаляняты» (1987), «Партызанскія сёстры» (1989), зборнік апавяданняў «Шлях адкрыты» (1960). На рускай мове выдаў аповесць-хроніку «Девушка шла по войне» (1972). У 1982—1983 гг. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.

Напісаў п’есу «Бітва ў космасе» (пастаўлена ў 1963)[1].

Пераклаў на беларускую мову п’есу-казку Я. Шварца «Чырвоная шапачка» (пастаўлена ў 1967).

Бібліяграфія

  • За великую трассу. — Мн., 1956;
  • Девушка шла по войне. — Мн., 1972

Памяць

У сярэдняй школе № 1 г. Жыткавічы адкрыты мемарыяльны музей пісьменніка.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Гамолко Микола // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 136. — 737 с.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 15. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Драматургі Беларусі Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Пісьменнікі СССР Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя·Перакладчыкі СССР Катэгорыя·Перакладчыкі з рускай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі на беларускую мову Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be