wd wp Пошук:

Мікола Засім

Мікола Засім, Мікала́й Арцё́мавіч За́сім (19 лістапада 1908, в. Шані, цяпер Пружанскі раён — 19 ліпеня 1957) — беларускі паэт.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Працаваў па найме на Пружанскім лесапільным заводзе. У 1924 уступіў у падпольную камсамольскую арганізацыю, затым у КПЗБ. За ўдзел у рэвалюцыйным руху польскія ўлады яго не раз арыштоўвалі. У 1925 зняволены ў Пружанскую турму. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР (1939) абраны старшынёй Шанеўскага сельсавета. Падчас Вялікай Айчыннай вайны — партызан, інструктар Брэсцкага абласнога антыфашысцкага камітэта. У 1944—1946 — загадчык аддзела Пружанскага райвыканкама. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1945). Пасля заканчэння Рэспубліканскай партыйнай школы пры ЦК КПБ (1948) працаваў у брэсцкай абласной газеце «Заря» (1948—1957), затым — у раённай газеце «Заря над Бугом». Кіраваў абласным літаб’яднаннем.

Пахаваны ў Брэсце на Трышынскіх могілках[1].

Творчасць

Дэбютаваў вершамі ў 1928 (часопісы «Маланка», «Літаратурная старонка», «Асва», газеты «Наша воля», «Наша праца», у Айчынную вайну — у падпольных газетах «Заря», «За Родину»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Ад шчырага сэрца» (1947), «Вершы» (1954), «Выбранае» (1960), «Вершы» (1973), «А за намі Белавежа» (вершы і паэма, 1984).

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі.

Зноскі

  1. Тришинское кладбище // Брест : Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. – Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1987. – 408 с.

Літаратура

  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
  • Засім Мікола // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты Катэгорыя·Паэты Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be