wd wp Пошук:

Мікола Кандратаў

Мікола Кандратаў (20 мая 1957, в. Замосце, Талачынскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі паэт і перакладчык (перакладае з рускай мовы на беларускую). Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Біяграфія

У 1974-78 гг. вучыўся ў Мінскім педагагічным інстытуце на матэматычным факультэце, спецыяльнасць — матэматыка. У 1978-79 гг. выкладаў матэматыку ў ПТВ аўтамабільнага транспарту г. Вілейкі.

У 1979 — 80 гг. служыў у войску. Пасля службы пераехаў у г. Мінск, працаваў праграмістам на Мінскім вытворчым аб’яднанні вылічальнай тэхнікі (працуе да гэтага часу).

З 1994 г. пачаў пісаць вершы на беларускай мове. У 1997—1999 гг. быў слухачом Авестыйскай астралагічнай школы Паўла Глобы. У 2002 г. выдаў першую кнігу вершаў «Возера Рудакова».

З 2002 па 2005 г. вучыўся ў Беларускім Калегіюме на аддзяленні філасофіі і літаратуры. З 2003 г. — сябра суполкі «Літаратурны квартал» (заснавана пры газ. «Літаратура і мастацтва»; з 2004 г. — «Літаратурнае прадмесце»). Удзельнік Паэтычнага тэатра «Арт. С», на платформе якога быў аднім з аўтараў і ўдзельнікаў праекта зорна-паэтычных вечарын «12 сузор’яў» (2007—2008 гг.) у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча[2].

Друкаваўся ў часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць», «Полымя», «Верасень», «Паміж», газеце «Літаратура і мастацтва» і іншых. Вершы Міколы Кандратава запісваліся і гучалі на канале «Культура» Беларускага радыё, а ў 2008 г. — на Радыё «Свабода» у «Начной чытанцы».

З восені 2009 г. — сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў[3].

Бібліяграфія

Зборнікі паэзіі

  • «Возера Рудакова» (2002, выдавецтва «Беларускі кнігазбор»)
  • «Вершы і зоркі» (2008, выдавецтва «Мастацкая літаратура»)
  • «Кроплі дажджу» (2013, выдавецтва «Логвінаў»)

Супольныя зборнікі паэзіі ў суаўтарстве

  • «Літаратурны квартал» (2003)
  • «Дзень паэзіі 2005»
  • «Літаратурнае прадмесце» (2012)

У зборніках

  • «У святле астралогіі. Лёсы беларускіх літаратараў» (2016, выдавецтва «Кнігазбор») — кніга пра жыццё выбітных беларускіх паэтаў і пісьменнікаў мінулага.
  • Чалавек і бабёр. Камяні крыўды. Балотная казка // Нявеста для Базыля: казкі / уклад. А. Спрынчан. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2017. — (Беларуская аўтарская казка).

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 24 снежня 2021.
  2. Мікола Кандратаў(нявызн.). Паэтычны тэатр «Арт.С». Праверана 28 снежня 2017.
  3. Мікола Кандратаў(нявызн.). Kamunikat.org. Праверана 28 снежня 2017.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты Катэгорыя·Паэты Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be